ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адзін з першапраходцаў
Унікальны гукавы свет Сяргея Пракоф’ева

Глабальная катастрофа – нацыянальная бяда

Глабальная катастрофа – нацыянальная бяда
Іншыя навіны

З 14 красавіка па 16 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) ладзіцца выстаўка “Глабальная катастрофа – нацыянальная бяда”, прысвечаная 25-годдзю з дня аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.


26 красавіка 1986 г. адбылася самая страшная тэхнагенная катастрофа за ўсю гісторыю мірнага выкарыстання атамнай энергіі. На чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС), размешчанай побач з горадам Прыпяць (Кіеўская вобласць, Украіна), адбыўся цеплавы выбух. У атмасферу было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасля атамнай бамбардзіроўкі японскага горада Хірасімы ў 1945 годзе. Каля 70 % радыеактыўных ападкаў выпала на тэрыторыі Беларусі, у выніку чаго ўзровень яе забруджвання з’яўляецца самым высокім з усіх пацярпелых ад гэтай трагедыі краін. Радыеактыўнаму забруджванню падверглася амаль чвэрць тэрыторыі Беларусі (23 %), 7 % тэрыторыі Украіны і 1,5 % тэрыторыі Расіі. Аварыя на ЧАЭС мела трансмежны характар: разбуральнаму дзеянню радыяцыі былі падвергнуты і значна аддаленыя ад АЭС тэрыторыі ў краінах Усходняй Еўропы і былога Савецкага Саюза.

Чарнобыльская трагедыя аказала каласальнае ўздзеянне на жыццё людзей, эканоміку, навуку, культуру Беларусі. Ад яе наступстваў пацярпелі каля 2 млн жыхароў Беларусі, у тым ліку звыш паўмільёна дзяцей. Эканамічны ўрон ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы для Беларусі склаў 235 млрд долараў. Краіна страціла каля адной пятай часткі ўсіх сельскагаспадарчых угоддзяў і каля чвэрці ляснога фонду. На чарнобыльскіх тэрыторыях спынілі работу каля 350 прамысловых прадпрыемстваў, 95 бальніц, 54 буйныя аграпрамысловыя аб’яднанні, 600 школ і дзіцячых садоў, 550 прадпрыемстваў гандлю і сэрвісу.

Чарнобыльская трагедыя дала штуршок развіццю міжнароднага супрацоўніцтва, удзельнікамі якога з’яўляюцца не толькі ўрады і міжнародныя арганізацыі, але і ўрачы, вучоныя, простыя людзі – усе тыя, каго аб’ядноўвае імкненне дапамагчы пацярпелым ад чарнобыльскай катастрофы. Міжнароднае супрацоўніцтва па пытаннях пераадолення наступстваў аварыі на ЧАЭС мае вялікае значэнне: вопыт сумеснай працы можа быць задзейнічаны ў іншых краінах, насельніцтва якіх сутыкаецца з разбуральнымі наступствамі надзвычайных сітуацый, выкліканых тэхнагеннымі катастрофамі, войнамі і грамадзянскімі канфліктамі.

Значны аб’ём работы па сістэматызацыі назапашанага вопыту і распрацоўцы рэкамендацый у справе пераадолення наступстваў чарнобыльскай трагедыі ажыццяўляецца ў рамках Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. У 2003–2005 гг. для сістэматызацыі і дасканалага вывучэння пытанняў, звязаных з наступствамі аварыі на ЧАЭС, па ініцыятыве Беларусі, Расіі і Украіны быў заснаваны Чарнобыльскі форум ААН. Высновы форуму па медыцынскіх, экалагічных і сацыяльна-эканамічных наступствах чарнобыльскай трагедыі маюць вялікае значэнне для выпрацоўкі шляхоў практычнай дзейнасці па пераадоленні гэтых наступстваў.

Трэцяе дзесяцігоддзе пасля чарнобыльскай аварыі (2006–2016 гг.) абвешчана Генеральнай Асамблеяй ААН Дзесяцігоддзем аднаўлення і ўстойлівага развіцця пацярпелых тэрыторый (рэзалюцыя A/RES/62/9). Праграма дзеянняў у рамках гэтага Дзесяцігоддзя накіравана на актывізацыю намаганняў міжнароднай супольнасці ў пераадоленні наступстваў чарнобыльскай аварыі.

Міжнародная дапамога Беларусі з’яўляецца вельмі важнай для эфектыўнага пераадолення наступстваў чарнобыльскай аварыі і ўзнаўлення нармальнага жыцця на пацярпелых тэрыторыях. Усяго з моманту аварыі дапамога Беларусі ў пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы склала больш за 50 млн долараў. Акрамя гэтага, парадку 50 млн долараў Беларусь атрымлівае штогод у выглядзе бязвыплатнай гуманітарнай дапамогі ад дабрачынных арганізацый і прыватных асоб.

Разам з тым усіх гэтых сродкаў пакуль недастаткова для поўнага аднаўлення і ўстойлівага развіцця пацярпелых тэрыторый. Агульная сума дапамогі з-за мяжы разам з уласнымі ўкладаннямі Беларусі (парадку 18 млрд долараў) складае толькі каля 8 % ад агульнай сумы эканамічнай шкоды.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 70 дакументаў на рускай, англійскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Аварыя на ЧАЭС: маштабы трагедыі;
  • Экалагічныя і сацыяльна-эканамічныя наступствы чарнобыльскай катастрофы;
  • Сацыяльна-медыцынскія наступствы аварыі на ЧАЭС;
  • Міжнароднае супрацоўніцтва ў пераадоленні наступстваў аварыі і ўзнаўленні пацярпелых рэгіёнаў.

Выстаўка будзе цікавая медыцынскім работнікам, эколагам, сацыёлагам, эканамістам, спецыялістам у галіне атамнай энергетыкі, міжнародных адносін, студэнтам і выкладчыкам ВНУ.

Карысныя спасылкі:

Расійскія і ўкраінскія сайты

Міжнародныя арганізацыі

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам