ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кніжныя фонды Радзівілаў у Нясвіжы. Стан даследаванняў рэканструкцыі фондаў
Рэспубліканскі семінар па вывучэнні вопыту арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы ў галіне культуры

І цуд адбудзецца!.. Музыка Каляд і Новага года

І цуд адбудзецца!.. Музыка Каляд і Новага года
Іншыя навіны

З 14 па 31 снежня 2007 года ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) праходзіць тэматычная выстаўка "І цуд адбудзецца!.. Музыка Каляд і Новага года".


У экспазіцыі - нотныя выданні і аўдыёдакументы, прадстаўленыя рознымі музычнымі жанрамі; кнігі, у якіх змешчана апісанне музычнага складніка зімовых свят, а таксама сцэнарыі дзіцячых навагодніх карнавалаў.

Без музыкі немагчыма ўявіць сабе ніводнае свята, тым больш шэраг урачыстасцей, закліканых перавесці нас са старога года ў новы. Звычай святкаваць Новы год існуе са спрадвечных часоў, па меншай меры 25 стагоддзяў, гэта значыць мае свой пачатак у традыцыях старажытных плямёнаў земляробаў. Пачатак новага працоўнага года яны звязвалі з днём зімовага сонцастаяння, 24 снежня, і ўслаўлялі Бога непераможнага сонца ў песнях і танцах.

Славянскія народы прынеслі ў Еўропу самабытныя абрады і святы, сярод якіх цэнтральнае месца занялі віншавальна-велічальныя песні.Яны суправаджалі абыход хат і сімвалізавалі прыход духаў продкаў. Напярэдадні Новага года, у шчодры вечар, пераапранутыя людзі спявалі шчадроўкі. У віншавальны ж абыход на Каляды выконваліся калядкі з пажаданнямі дабрабыту ў гаспадарцы і ўраджайнага года. Пасля прыняцця хрысціянства калядкі паступова насычаюцца сюжэтным матывам нараджэння Хрыста. А ў XVI-XVIII стст. ствараюцца ўжо аўтарскія калядкі, якія ў музычным плане набліжаюцца да лацінскіх гімнаў. Менавіта яны, захаваўшыся да нашых дзён, і з’яўляюцца музычным сімвалам цудоўнай каляднай ночы і зімовых свят ва ўсім свеце.

Апісаныя жанры прадстаўлены на выстаўцы як у народным, так і ў прафесійным кампазітарскім рашэнні і ўключаюць дакументы на замежных мовах. Сярод іх «Песні на Адвэнт і Божае нараджэнне», «Kolędy i pastorałki», калядныя спевы праваслаўнай царквы, навагоднія песні на грузінскай і венгерскай мовах, творы беларускіх кампазітараў Людмілы Шлег і Яўгенія Паплаўскага.

Уяўляе цікавасць вялікая колькасць кампакт-дыскаў і пласцінак, сярод якіх "Калядная араторыя" І.С. Баха і калядныя канцэрты кампазітараў эпохі барока, "Калядкі", "Rock Christmas". Варта звярнуць увагу на першыя выданні елкавых песенак (1936, 1937 і 1938 г.), на апісанні пастановак калядных сцэнак у Беларусі пачатку ХХ ст. і рэдкія выданні канца XIX ст. твораў Ц. Франка і К. Дэбюсі, прысвечаныя каляднай тэматыцы.


Кантактны тэлефон 293-27-52

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам