ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Трэнінг па рабоце з электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі
Адкрыты доступ да базы даных “ПОЛПРЕД”

Інтэлектуальная ўласнасць: ахова і развіццё ў свеце

Інтэлектуальная ўласнасць: ахова і развіццё ў свеце
Іншыя навіны

З 15 красавіка па 2 мая ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) ладзіцца тэматычная кніжная выстаўка "Інтэлектуальная ўласнасць: ахова і развіццё ў свеце".


Выстаўка прысвечана Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці і 40-годдзю Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці.

Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці быў заснаваны Генеральнай асамблеяй Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) у верасні 2000 г. і штогод адзначаецца 26 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 1970 годзе ўступіла ў сілу Канвенцыя, паводле якой заснавана арганізацыя.

У 2010 г. САІУ святкуе дзве падзеі – 10-ю гадавіну Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці і 40-ю гадавіну з дня ўступлення ў сілу Канвенцыі, паводле якой заснавана САІУ.

Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці – гэта спецыялізаваная ўстанова Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Яе дзейнасць прысвечана развіццю збалансаванай і даступнай міжнароднай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці (ІУ), якая забяспечвае ўзнагароду за творчую дзейнасць, стымулюе інавацыі і ўносіць уклад у эканамічнае і культурнае развіццё грамадства. На сённяшні дзень членамі САІУ з’яўляюцца 184 дзяржавы (больш за 90 % краін свету). Канвенцыя вызначае наступныя мэты арганізацыі:

    1. Садзейнічанне ахове інтэлектуальнай уласнасці ва ўсім свеце праз супрацоўніцтва дзяржаў і ў адпаведных выпадках ва ўзаемадзеянні з любой іншай міжнароднай арганізацыяй.
    2. Забеспячэнне адміністрацыйнага супрацоўніцтва саюзаў, створаных для аховы прамысловай уласнасці і для аховы літаратурных і мастацкіх твораў.

Інтэлектуальная ўласнасць падразумявае тварэнні чалавечага розуму: вынаходствы, літаратурныя і мастацкія творы, сімволіку, назвы, выявы і знакі, якія выкарыстоўваюцца ў гандлі. У шырокім разуменні яна азначае замацаваныя законам выключныя правы на вынік інтэлектуальнай дзейнасці або сродкі індывідуалізацыі.

Ролю інтэлектуальнай уласнасці ў нашым жыцці цяжка пераацаніць, паколькі цывілізацыя развівалася дзякуючы творчаму пачатку чалавецтва. У сучасным свеце інтэлектуальная ўласнасць становіцца падмуркам эканомікі, якая заснавана на ведах і рацыянальна спалучае дзяржаўнае рэгуляванне з рынкавымі механізмамі, накіраванымі на стымуляванне навуковай і інавацыйнай дзейнасці, павышэнне ўзроўню адукацыі, навукі і культуры, фарміраванне новага класа "інтэлектуальных уласнікаў".

Для таго каб паказаць, якім чынам сістэма ІУ спрыяе не толькі развіццю мастацтва і забаўляльнай індустрыі, але і стварэнню тавараў і інавацыйных тэхналогій, САІУ і яе дзяржавы-члены штогод праводзяць Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці. Гэты Дзень шырока адзначаецца і ў Рэспубліцы Беларусь, дзе функцыянуе эфектыўная сістэма аховы інтэлектуальнай уласнасці, якая ўключае спецыяльнае заканадаўства і неабходную арганізацыйную інфраструктуру.

Мэты Дня наступныя:

  • павышэнне ўзроўню інфармаванасці пра тое, як аўтарскае права, патэнты, таварныя знакі і ўзоры ўплываюць на паўсядзённае жыццё;
  • тлумачэнне таго, якім чынам ахова праў ІУ спрыяе развіццю творчай і інавацыйнай дзейнасці;
  • прызнанне творчасці аўтараў і наватараў, іх укладу ў развіццё сусветнай супольнасці.

Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці сёлета прысвечаны інавацыям, яго тэма – "Інавацыі – аб’ядноўваючы свет".

Экспазіцыя выстаўкі "Інтэлектуальная ўласнасць: ахова і развіццё ў свеце" ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • інтэлектуальная ўласнасць: роля і месца ў развіцці сучаснага грамадства;
  • САІУ і міжнародная ахова інтэлектуальнай уласнасці;
  • міжнародныя дагаворы і дамоўленасці ў галіне інтэлектуальнай уласнасці;
  • прамысловая ўласнасць і патэнтавае права;
  • аўтарскае права і сумежныя правы;
  • інавацыйныя тэхналогіі і інтэлектуальная ўласнасць;
  • ахова інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая студэнтам, аспірантам, выкладчыкам юрыдычных і эканамічных факультэтаў, кіраўнікам прадпрыемстваў, супрацоўнікам навукова-даследчых і прыкладных інстытутаў, юрысконсультам і ўсім, хто цікавіцца праблемамі інтэлектуальнай уласнасці.

Карысныя спасылкі

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам