ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кастрычнік у выяўленчым мастацтве
Мелодыі душы

Інтэлектуальныя рэсурсы чалавецтва

Інтэлектуальныя рэсурсы чалавецтва
Іншыя навіны

З 5 па 30 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка «Інтэлектуальныя рэсурсы чалавецтва», прысвечаная Сусветнаму дню навукі за мір і развіццё.


Гэты Дзень быў заснаваны на 31-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў 2001 г. (дакумент 31С/56) і штогод адзначаецца 10 лістапада пачынаючы з 2002 г. Ідэя правядзення Сусветнага дня навукі за мір і развіццё ўзнікла на Сусветнай канферэнцыі па навуцы, скліканай ЮНЕСКА і Сусветным саветам па навуцы (1999 г., Будапешт (Венгрыя)). Удзельнікі канферэнцыі выказалі прапанову заснаваць гэтае свята і заявілі, што штогадовае святкаванне гэтага Дня дасць магчымасць ярчэй прадэманстраваць уклад навукі ў дасягненне ўстойлівага развіцця ў інтэрасах міру і паспрыяе больш якаснаму ўзаемадзеянню грамадскасці і навукі ў рашэнні першарадных праблем глабальнага маштабу.

Навука здаўна прызнаецца рухавіком змен. Назапашаныя грамадствам за шматлікія стагоддзі навуковыя веды прывялі да выдатных новаўвядзенняў, якія прынеслі велізарную карысць чалавецтву. Аднак укараненне навуковых дасягненняў, развіццё і пашырэнне чалавечай дзейнасці, акрамя відавочнай карысці, сталі разам з тым прычынай пагаршэння стану навакольнага асяроддзя і тэхналагічных бедстваў, паглыбілі сацыяльны дысбаланс. Сёння чалавецтва прыйшло да разумення таго, што яго будучыня непарыўна звязана з захаваннем глабальных сістэм жыццезабеспячэння, падтрыманнем міру і бяспекі, развіццём цесных узаемадзеянняў паміж рознымі краінамі, грамадствамі і культурамі. Умацаванне ролі навукі дзеля больш справядлівага, квітнеючага і ўстойлівага міру патрабуе доўгатэрміновых намаганняў усіх зацікаўленых бакоў, як дзяржаўных, так і прыватных, на аснове павелічэння капіталаўкладанняў, адпаведнага перагляду інвестыцыйных прыярытэтаў і сумеснага выкарыстання навуковых ведаў. Сусветная навуковая супольнасць усведамляе неабходнасць адказнага выкарыстання ведаў з усіх галін навукі. Навукоўцы ўсяго свету імкнуцца да актыўнага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах навуковай дзейнасці – у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, медыцынскіх, інжынерных, сацыяльных і гуманітарных навук. Уступіўшы ў XXI стагоддзе, наша грамадства ўсвядоміла, што навука павінна служыць чалавецтву ў цэлым і спрыяць глыбейшаму разуменню кожным чалавекам прыроды і грамадства, павышэнню якасці жыцця і стварэнню ўстойлівага і здаровага асяроддзя для цяперашняга і будучых пакаленняў.

У Рэспубліцы Беларусь навука іграе вядучую ролю ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны і з’яўляецца найважнейшай прадукцыйнай сілай беларускага грамадства, абумоўлівае эфектыўнасць, перспектывы і інавацыйны шлях яго развіцця. У рэспубліцы ствараюцца эфектыўная інавацыйная інфраструктура, разгалінаваная сетка тэхнапаркаў, цэнтраў тэхналогій, навукова-практычных цэнтраў, якія становяцца базавай пляцоўкай для стварэння новых і мадэрнізацыі існуючых вытворчасцей. Для развіцця сучаснай беларускай навукі асабліва актуальны працэс паглыблення яе інтэграцыі з адукацыяй. Ствараюцца механізмы стымулявання інтэлектуальнай дзейнасці моладзі ў сферы навукі, паспяхова развіваецца сістэма грантавай падтрымкі маладых навукоўцаў. Захаваны лепшыя традыцыі беларускай навукі – спалучэнне актыўнасці таленавітай моладзі з мудрасцю старэйшага пакалення.

На выстаўцы прадстаўлена каля 60 дакументаў на рускай, англійскай і нямецкай мовах: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Сусветныя тэндэнцыі, праблемы і перспектывы развіцця навук у сучасным грамадстве;
  • Навука і інавацыйнае развіццё грамадства;
  • Навука і адукацыя;
  • Міжнароднае супрацоўніцтва і дзейнасць міжнародных арганізацый у сферы навукі;
  • Стан і перспектывы развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе карысная работнікам навукова-даследчых устаноў, сацыёлагам, эканамістам, спецыялістам у галіне тэхнічных, гуманітарных, прыродазнаўчых навук, а таксама выкладчыкам і студэнтам ВНУ.

Карысныя спасылкі

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам