ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кругі жыцця: як жыць у сваім узросце?
Інтэлектуальныя рэсурсы чалавецтва

Кастрычнік у выяўленчым мастацтве

Кастрычнік у выяўленчым мастацтве
Іншыя навіны

З 5 лістапада па 13 снежня ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка “Кастрычнік у выяўленчым мастацтве: паштоўкі, плакаты, рэпрадукцыі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.


У першыя рэвалюцыйныя гады ў Расіі галоўную ролю адыгрывалі аператыўныя і палітызаваныя віды мастацтва – палітычныя плакаты, паштоўкі і іншыя мастацкія формы агітацыі. Менавіта ў такіх масавых формах мастацкай творчасці перш за ўсё праявіліся характэрныя прыметы часу. Не разлічаныя на доўгачасовае існаванне, яны ўзнікалі разам з хутка зменлівымі падзеямі і таксама хутка адміралі, замяняючыся іншымі прыёмамі мастацкага ўздзеяння на масы. І калі для сучаснікаў падзеі гісторыі часта цяжкія і нецікавыя, то ў перспектыве яны набываюць значнасць.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 100 дакументаў. Гэта альбомы, рэпрадукцыі, паштоўкі і плакаты, прысвечаныя падзеям кастрычніка 1917 года..

Экспазіцыя разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй савецкага жывапісу і графікі.

Контактный телефон: 293-27-58.

               
                     
               
                     
               

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам