ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Бібліятэка ўдастоена высокіх узнагарод Латвіі
Семінар па формах культурна-адукацыйнай дзейнасці

Кніжныя здабыткі

Кніжныя здабыткі
Іншыя навіны

З 1 лютага ў музеі кнігі (3-ці паверх, пам. 348) дэманструецца выстаўка помнікаў кніжна-пісьмовай культуры з паступленняў у фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў 2015 г. “Кніжныя здабыткі”.


У мінулым годзе за кошт бюджэтных сродкаў збор Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся рэдкімі помнікамі айчыннай і еўрапейскай кніжнай культуры і архіўнымі матэрыяламі.

Было набыта больш за 200 заходнееўрапейскіх старадрукаў ХVІ–ХVІІІ стст. і рэдкіх выданняў, рукапісных і архіўных матэрыялаў, а таксама выдавецкай прадукцыі пачатку ХХ ст., якая адлюстроўвае гісторыю Беларусі.

Сярод здабыткаў – рукапісная кніга XVIII ст. з уладальніцкім запісам 1790 г. аб прыналежнасці касцёлу на тэрыторыі Беларусі, комплекс архіўных матэрыялаў пачатку ХХ ст. на польскай і рускай мовах, якія датычацца парафіі ў Старых Васілішках Віленскай губерні, а таксама матэрыялы і фотаздымкі перыяду 1938–1945 гг. ураджэнца Віцебшчыны, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны К.І. Ломача.

Найбольш старажытным друкаваным помнікам кніжнай культуры з новых паступленняў з’яўляецца венецыянскае выданне Бібліі 1548 г.

Калекцыя заходнееўрапейскіх старадрукаў значна папоўнілася выданнямі XVIІ ст. знакамітых нідэрландскіх і галандскіх друкароў і выдаўцоў Плантэнаў і Эльзевіраў. Асаблівую цікавасць уяўляюць асобнік знакамітага твора К. Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі…” (“Grand art d’Artillerie…”), які мае два тытульныя аркушы, а таксама выданні, пазначаныя несапраўднымі выходнымі звесткамі, якімі ў сярэдзіне XVIІ ст. карысталіся Эльзевіры. Цудоўнымі прыкладамі выдавецкага майстэрства XVIІ–XVIІІ стст. з’яўляецца кніжная прадукцыя іншых друкароў Амстэрдама, Жэневы, Лейпцыга, Парыжа, Лондана, Прагі.

Сярод старадрукаваных і рэдкіх выданняў вылучаюцца асобнікі з экслібрысамі, пячаткамі і правененцыямі ўладальнікаў беларускіх кніжных збораў – прадстаўнікоў родаў Радзівілаў і Гутэн-Чапскіх.

Асобны комплекс складаюць высакаякасныя факсімільныя выданні. Сярод іх шэсць тамоў рэдкага калекцыйнага факсіміле першага ў гісторыі сусветнай картаграфіі атласа гарадоў XVI ст. – “Гарады зямнога свету” (“Civitates Orbis Terrarum”) Ф. Хогенберга і Г. Браўна і адзін экзэмпляр навуковых каментарыяў да іх.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам