ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пісьменнікі – юбіляры 2013
Праз прызму стагоддзяў да будучыні

Колькі нас? Якія мы?

Колькі нас? Якія мы?
Іншыя навіны

З 4 ліпеня па 13 жніўня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) працуе выстаўка “Колькі нас? Якія мы?”, прысвечаная Сусветнаму дню народанасельніцтва.


Гэты Дзень штогод адзначаецца 11 ліпеня па рашэнні Савета кіраўнікоў Праграмы развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (Рашэнне ПРААН 89/46, п. 21). Упершыню ён праводзіўся ў ліпені 1987 года і быў прысвечаны з’яўленню пяцімільярднага жыхара планеты.

Сусветны дзень народанасельніцтва закліканы звярнуць увагу грамадства да пытанняў народанасельніцтва, праграм агульнага развіцця, пошуку рашэння дэмаграфічных праблем.

Імклівае павелічэнне насельніцтва ў ХХ стагоддзі выклікала сур’ёзную трывогу сусветнай супольнасці. З моманту стварэння Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у 1945 годзе, насельніцтва свету павялічылася больш як у тры разы і працягвае расці. На сённяшні дзень планету засяляюць звыш 7 млрд чалавек, і чалавецтва сутыкаецца з усё больш высокімі патрэбамі ў плане сумеснага выкарыстання рэсурсаў і з сур’ёзнымі праблемамі ў дасягненні ўзгодненых на міжнародным узроўні мэт у галіне развіцця.

Рост колькасці насельніцтва свету і маштабаў вытворчасці ў спалучэнні з нерацыянальнымі структурамі спажывання ўсё большым цяжарам кладзецца на жыццезабеспячальны патэнцыял Зямлі. Гэтыя працэсы ўзаемадзейнічаюць і ўплываюць на выкарыстанне атмасферы, а таксама зямельных, водных, энергетычных і іншых рэсурсаў.

Шматлікія крызісы – харчовы, паліўны і фінансавы – ствараюць значныя праблемы і падштурхоўваюць да ўсведамлення неабходнасці надаваць значна больш увагі асноўным элементам устойлівага развіцця.

Разумеючы ўсю сур’ёзнасць дэмаграфічных праблем, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, Савет Еўропы, Сусветны банк і іншыя міжнародныя арганізацыі вядуць статыстычную і метадычную дзейнасць у галіне народанасельніцтва ў многіх краінах. У выніку плённага супрацоўніцтва розных падраздзяленняў гэтых арганізацый ствараюцца нацыянальныя статыстычныя бюро, праводзяцца перапісы насельніцтва, складаюцца прагнозы колькасці насельніцтва і дынамікі яе змены.

Фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) з’яўляецца вядучай міжнароднай установай, якая аказвае дапамогу ў галіне народанасельніцтва. Як найбуйнейшая крыніца дапамогі народанасельніцтву, якая фінансуецца на міжнародным узроўні, ЮНФПА распараджаецца чвэрцю ўсяго аб’ёму дапамогі ў сусветным маштабе. Ён кіруе аператыўнай дзейнасцю сістэмы ААН у галіне народанасельніцтва, дапамагаючы краінам, якія развіваюцца, і краінам з пераходнай эканомікай у пошуку рашэння іх дэмаграфічных праблем. Ён аказвае дапамогу дзяржавам ва ўдасканаленні паслуг рэпрадуктыўнай аховы здароўя і планаванні сям’і на аснове індывідуальнага выбару і ў распрацоўцы палітыкі ў галіне народанасельніцтва, накіраванай на падтрымку намаганняў па ўстойлівым развіцці. Ён таксама спрыяе лепшаму разуменню праблем народанасельніцтва і дапамагае ўрадам вырашаць іх спосабамі, якія найлепш адпавядаюць запатрабаванням пэўнай краіны. Падраздзяленне фонду актыўна вядзе работу і ў Рэспубліцы Беларусь, дзе надаецца вялікая ўвага сацыяльна-дэмаграфічным пытанням.

Прапанаваныя да ўвагі чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі матэрыялы выстаўкі знаёмяць з дэмаграфічнымі тэндэнцыямі, ацэнкамі і прагнозамі ў галіне народанасельніцтва, а таксама з сусветнай дэмаграфічнай статыстыкай і палітыкай па пытаннях народанасельніцтва.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Дзейнасць міжнародных арганізацый у галіне народанасельніцтва. ЮНФПА.
  • Народанасельніцтва, навакольнае асяроддзе, адукацыя і развіццё.
  • Колькасць насельніцтва і дэмаграфічныя тэндэнцыі: сусветныя статыстычныя даныя.
  • Дэмаграфічная сітуацыя, чалавечы і сацыяльны капітал Рэспублікі Беларусь.

Экспазіцыя налічвае каля 100 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы. Вялікую частку выстаўкі складаюць дакументы міжнародных арганізацый на рускай, французскай, нямецкай і англійскай мовах.

Выстаўка будзе цікавая выкладчыкам, аспірантам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў гуманітарнага і эканамічнага профіляў, навуковым работнікам, спецыялістам у галіне дэмаграфіі, сацыёлагам, работнікам органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама ўсім, хто цікавіцца сацыяльна-дэмаграфічнымі і сацыяльна-эканамічнымі праблемамі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 68.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам