ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дадзім шар зямны дзецям!
Канферэнцыя па праблемах медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі

Курэнне або здароўе: у будучыню без залежнасцей

Курэнне або здароўе: у будучыню без залежнасцей
Іншыя навіны

З 25 мая па 8 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) ладзіцца тэматычная кніжная выстаўка "Курэнне або здароўе: у будучыню без залежнасцей", прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.


Гэты Дзень адзначаецца штогод 31 мая. Ён быў абвешчаны ў 1988 годзе Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) на 42 сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя (рэзалюцыя № WHA42.19).

Дзень без тытуню быў заснаваны, каб звярнуць увагу сусветнай супольнасці на тытунёвую эпідэмію і яе смяротныя наступствы. Гэты Дзень дазваляе прапагандаваць пэўныя меры па барацьбе супраць тытуню і садзейнічаць захаванню Рамачнай канвенцыі СААЗ па барацьбе супраць тытуню.

Тытунь з’яўляецца другой па значнасці прычынай смерці ў свеце. На сённяшні дзень тытунь прыводзіць да смерці кожнага дзесятага дарослага чалавека (па даных СААЗ, каля 5 мільёнаў выпадкаў смерці ў год ). Пры захаванні названых тэндэнцый ва ўжыванні тытуню да 2020 годагэта будзе штогод прыводзіць да 10 мільёнаў выпадкаў смерці. Палова людзей, якія кураць сёння (каля 650 мільёнаў чалавек), у канчатковым выніку загіне ад тытуню. Не меней трывожны і той факт, што сотні тысяч людзей, якія ніколі не курылі, штогод паміраюць ад хвароб, прычынай якіх з’яўляецца ўдыханне другаснага тытунёвага дыму.

Тытунь – чацвёрты па значнасці фактар рызыкі развіцця хвароб ва ўсім свеце. Па дадзеных СААЗ, вядома больш за 25 захворванняў, якія развіваюцца або ўзмацняюцца пад уплывам курэння (сардэчна-сасудзістыя, лёгачныя і анкалагічныя захворванні).

Выдаткі, звязаныя са спажываннем тытуню, наносяць разбуральны ўдар і па эканоміцы. Па даных СААЗ, спажыванне тытуню штогод прыводзіць да глабальных страт у памеры 200 тысяч мільёнаў долараў ЗША, а адна трэць гэтых затрат прыходзіцца на краіны, якія развіваюцца. Акрамя значных затрат грамадскай аховы здароўя на лячэнне хвароб, выкліканых курэннем, неабходна таксама адзначыць, што тытунь губіць людзей у самы прадуктыўны перыяд іх жыцця, пазбаўляе сем’і іх карміцеляў, а дзяржавы – здаровай рабочай сілы. Да таго ж людзі, якія спажываюць тытунь, менш прадуктыўныя на працягу жыцця ў сувязі з тым, што яны часцей хварэюць.

Штогадовае правядзенне Сусветнага дня без тытуню акцэнтуе ўвагу грамадскасці на тым, што існуе шмат эканамічна эфектыўных мер барацьбы супраць тытуню, якія можна прымяняць у розных умовах і якія могуць аказаць значнае ўздзеянне на яго спажыванне. Самымі эфектыўнымі з’яўляюцца сацыяльна-палітычныя меры, якія прымяняюцца для ўсяго насельніцтва. Гэта такія меры, як забарона прамой і ўскоснай рэкламы тытуню, павышэнне падаткаў і кошту на яго, стварэнне грамадскіх і працоўных памяшканняў, не забруджаных тытунёвым дымам, і размяшчэнне буйных і выразных графічных папярэджанняў аб небяспецы для здароўя на ўпакоўках тытунёвых вырабаў.

Усе гэтыя меры раскрываюцца ўпалажэннях Рамачнай канвенцыі СААЗ па барацьбе супраць тытуню. Канвенцыя ўступіла ў сілу 27 лютага 2005 г. На сённяшні дзень да яе далучылася 168 дзяржаў. Рэспубліка Беларусь падпісала Канвенцыю 17 чэрвеня 2004 года, а ратыфікавала 8 верасня 2005 года. Тым самым наша дзяржава ўзяла на сябе абавязацельства прымаць усе яе ўмовы на нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным узроўнях для таго, каб пастаянна і істотна скарачаць спажыванне тытуню і зніжаць шкоднае ўздзеянне тытунёвага дыму. Паводле даклада СААЗ "Аб глабальнай тытунёвай эпідэміі" (2008), колькасць курцоў у Беларусі – 37,4 % дарослага насельніцтва. Наша краіна ўваходзіць у лік 10 краін Еўропы, у якіх курыць значная колькасць насельніцтва. У той жа час па даных гэтага даследавання, вялікая частка насельніцтва краіны (63,4 %) выказалася за неабходнасць узмацнення жорсткасці мер барацьбы з курэннем. Нацыянальнай праграмай дэмаграфічнай бяспекі на 2007–2010 гады прадугледжана памяншэнне да 2010 года колькасці беларусаў, якія кураць, ва ўзросце да 15 гадоў на 20 %, 16–20 гадоў – на 10 %, 21–30 гадоў – на 7 %, старэйшых за 30 гадоў – на 5 %.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 60 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Здаровы лад жыцця: прафілактыка тытунёвай залежнасці;
  • Псіхалагічныя аспекты тытунёвай залежнасці;
  • Курэнне і яго ўплыў на здароўе;
  • Жыццё без тытуню: як кінуць курыць

Выстаўка будзе карысная спецыялістам у галіне аховы здароўя, медыцынскім работнікам, педагогам і сацыяльным работнікам, студэнтам і навучэнцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемай тытунёвай залежнасці і пытаннямі здаровага ладу жыцця.

Карысныя спасылкі

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам