ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
ЮНІДА: 50 гадоў развіцця і супрацоўніцтва
12 знакавых беларускіх кніг стагоддзя

Лакавы вернісаж

Лакавы вернісаж
Іншыя навіны

З 5 па 30 студзеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Лакавы вернісаж”, прысвечаная мастацтву рускай лакавай мініяцюры.


Невялікая чорная скрыначка, на вечку – тройка, якая ляціць па заснежаным полі, румяныя паненкі ў прыгожых уборах сядзяць на санках, зухаваты кучар падганяе разгарачаных коней… Мілыя падрабязнасці простага чалавечага побыту, намаляваныя на паверхні вытанчанай размаляванай штучкі, перададзены з радасным адчуваннем жыцця.

У творчасці мастакоў лакавай мініяцюры захаваны ўсе грані навакольнай рэчаіснасці, багацце народнага фальклору, сувязь са звычаямі, абрадамі, рытмам сялянскага жыцця. Лепшыя творы майстроў прывабліваюць шчырасцю, прыгажосцю і віртуознасцю выканання.

На выстаўцы прадстаўлены чатыры цэнтры рускай лакавай мініяцюры: Фядоскіна, Палех, Мстэра і Халуй. Экспануюцца альбомы, паштоўкі і рэпрадукцыі, прысвечаныя дзівоснаму і маляўнічаму свету самабытнага мастацтва. Раскрыта яго тэматычная разнастайнасць у выглядзе рэлігійных, філасофскіх, казачных, гістарычных, батальных, жанравых сюжэтаў, а таксама пейзажаў, партрэтаў і арнаментальных кампазіцый. Дапаўняюць экспазіцыю кнігі і артыкулы, якія дазваляюць азнаёміцца з гісторыяй старадаўняга промыслу.

Усяго экспануецца каля 60 экспанатаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам