ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прысвячэнне Беларусі
III Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

Лепшыя кнігі Беларусі – 2006

Лепшыя кнігі Беларусі – 2006
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадстаўляе кніжна-ілюстрацыйную выстаўку “Лепшыя кнігі Беларусі” па выніках 46-га Рэспубліканскага конкурсу “Мастацтва кнігі”.


Мэта выстаўкі – прадставіць да ўвагі чытачоў, наведвальнікаў бібліятэкі лепшыя кнігі беларускіх дзяржаўных і недзяржаўных выдавецтваў за 2005 г.

Экспануюцца 327 кніг – прызёраў і намінантаў Рэспубліканскага конкурсу “Мастацтва кнігі – 2006”, які прайшоў у г. Мінску з 17 па 19 лютага 2006 г.

Макет, мастацкая структура кнігі, арганічная ўзаемасувязь ілюстрацыйнага рада і зместу адыгрываюць важную ролю ў мастацкай і паліграфічнай культуры кнігі і, у рэшце рэшт, павышэнні ўзроўню нацыянальнага кнігавыдавецтва – састаўной часткі матэрыяльнай культуры нашай краіны.

Чарговы рэспубліканскі конкурс “Мастацтва кнігі” праводзіўся ў нашай рэспубліцы ў 46 раз. Заснавальнікамі яго выступаюць Міністэрства інфармацыі і грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя кнігавыдаўцоў і кнігараспаўсюджвальнікаў”. На конкурс былі прадстаўлены выданні 2005 г. выпуску, сярод якіх адзначаны лепшыя па макетаванні, мастацка-тэхнічным афармленні і паліграфічным выкананні.

Гэта своеасаблівая творчая справаздача выдаўцоў, мастакоў, паліграфістаў, стварыўшых лепшыя ўзоры друкаванай прадукцыі за мінулы год.

Мэта гэтага конкурсу – павелічэнне долі канкурэнтаздольных кніг, прыцягненне новых таленавітых мастакоў да афармлення і ілюстравання выданняў, аб’яднанне творчых намаганняў майстроў графікі, кніжнага дызайну, выдаўцоў і паліграфістаў.

Вышэйшая ўзнагарода конкурсу – Дыплом імя Ф. Скарыны – прысуджаны юбілейнаму выданню “Победа” (“1418 дней ВОВ. Память со слезами на глазах”, выдавецтва “Мастацкая літаратура”, паліграфічнае выкананне – Мінская фабрыка каляровага друку (МФКД), мастакі У. Рагалевіч, А. Пятроў).

Лепшымі выданнямі года прызнаны:

  • “Вялікае княства Літоўскае” т. 1. (выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі”, выкананне – МФКД, мастак Д. Герасімовіч);
  • Віктар Альшэўскі. “Уражанне раўнавагі, альбо Лесвіца ўверх” (выдавецтва “Мастацкая літаратура”, выканне – Паліграфкамбінат імя Я. Коласа, дызайн У. Альшэўскага і Д. Сіняўскага);
  • “Алмаз в действии” (выдавецтва “Міжнародны цэнтр інтэграцыйнай інфармацыі”, выканне – Паліграфкамбінат імя Я. Коласа, мастакі А. Пятроў, У. Рагалевіч).

Выданні – экспанаты выстаўцы прадстаўлены ў наступных раздзелах: дзяржаўныя выдавецтвы; выдавецтвы дзяржаўных структур; недзяржаўныя выдавецтвы; паліграфічныя прадпрыемствы; рэлігійныя выдавецтвы, – унутры раздзелаў – па пэўных выдавецтвах.

Усе кнігі, атрымаўшыя дыпломы і прызы конкурсу, адзначаны спецыяльнымі інфармацыйнымі этыкеткамі.

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 28 86, 293 28 63.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам