ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гравюра для дзяцей: творчыя заняткі
Магчымасць дакрануцца да казкі

Літаратурная бязмежнасць

Літаратурная бязмежнасць
Іншыя навіны

2 красавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Да гэтага дня ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстаўка “Літаратурная бязмежнасць”.

У гісторыі развіцця культур Беларусі і Расіі значная роля належыць літаратурнаму перакладу, які ўмацоўвае і ўзаемна ўзбагачае культурныя сувязі паміж нашымі народамі. Акрамя таго, наяўнасць якасных перакладаў сведчыць пра тое, што нацыянальная літаратура і мова ўжо дасягнулі пэўнай ступені развіцця. Пераклад садзейнічае папулярызацыі літаратуры і культуры народа, павышае ўзровень самаўсведамлення людзей.

На выстаўцы “Літаратурная бязмежнасць” прадстаўлены перакладзеныя на рускую мову творы Францішка Багушэвіча, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, Кузьмы Чорнага, Цішкі Гартнага, Максіма Гарэцкага, Міхася Чарота, Уладзіміра Дубоўкі, Янкі Брыля, Міхася Лынькова, Уладзіміра Караткевіча, Івана Мележа, Васіля Быкава, Івана Шамякіна, Аркадзя Куляшова, Андрэя Макаёнка. Значная частка перакладаў была надрукавана яшчэ ў даваенныя часы, што сведчыць пра цікавасць да тагачаснай беларускай літаратуры з боку расійскага чытача.

Пераклады класікаў рускай літаратуры таксама прадстаўлены ў асноўным даваеннымі выданнямі. І гэта невыпадкова: маладая беларуская рэспубліка развівала ўласную культуру і будавала сваю сістэму адукацыі. Пераклады, зробленыя ў 20–30-я гг. ХХ ст., дазволілі беларусам пазнаёміцца з творамі Аляксандра Пушкіна, Аляксандра Грыбаедава, Міхаіла Лермантава, Мікалая Гогаля, Івана Ганчарова, Мікалая Някрасава, Фёдара Дастаеўскага, Аляксандра Астроўскага, Антона Чэхава, Івана Тургенева, Льва Талстога, Максіма Горкага, Уладзіміра Маякоўскага, Барыса Пастарнака, Ганны Ахматавай, Міхаіла Шолахава, Аляксея Талстога, Карнея Чукоўскага, Канстанціна Паўстоўскага, Аляксандра Фадзеева, Міхаіла Булгакава.

Назапашаны гістарычны вопыт беларуска-рускіх літаратурных узаемасувязей з’яўляецца вялікай каштоўнасцю. Тэма літаратурных перакладаў і дагэтуль застаецца актуальнай, паколькі садзейнічае ўмацаванню дружбы беларускага і рускага народаў.


Выстаўка размешчана на кальцавым калідоры 3-га паверха і працуе да 31 мая 2021 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены галерэйна-выставачным аддзелам.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам