ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Светлы паэтычны дар
Пісьменнікі – юбіляры 2012

МАГАТЭ: учора, сёння, заўтра

МАГАТЭ: учора, сёння, заўтра
Іншыя навіны

З 11 ліпеня па 8 жніўня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) праходзіць выстаўка “МАГАТЭ: учора, сёння, заўтра”, прысвечаная 55-годдзю стварэння Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі.


Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) – гэта незалежная міжурадавая арганізацыя ў сістэме ААН, якая з’яўляецца вядучым сусветным форумам навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў галіне мірнага выкарыстання ядзерных тэхналогій. Агенцтва было заснавана 29 ліпеня 1957 года – у гэты дзень уступіў у сілу Статут арганізацыі. На дадзены момант членамі МАГАТЭ з’яўляюцца 154 дзяржавы. Галоўны офіс арганізацыі знаходзіцца ў Вене.

Мэты Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі:

  • садзейнічанне развіццю атамнай энергетыкі і практычнаму ўжыванню атамнай энергіі ў мірных мэтах;
  • садзейнічанне рэалізацыі палітыкі раззбраення ва ўсім свеце;
  • забеспячэнне гарантыі таго, каб ядзерныя матэрыялы і абсталяванне, прызначаныя для мірнага выкарыстання, не ўжываліся ў ваенных мэтах;
  • ажыццяўленне сістэмы кантролю за нераспаўсюджаннем ядзернай зброі;
  • аказанне садзейнічання ў правядзенні навукова-даследчых работ у галіне ядзернай энергетыкі і практычнага выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах;
  • забеспячэнне інфармацыяй па ўсіх аспектах ядзернай навукі і тэхналогіі.

МАГАТЭ ажыццяўляе падтрымку навукова-даследчых работ у галіне атамнай энергетыкі і садзейнічае дзяржавам-членам у набыцці ядзерных матэрыялаў, тэхнічных паслуг і абсталявання. Яно спрыяе развіццю ядзернай энергетыкі і ўжыванню радыеактыўных ізатопаў у медыцынскіх і іншых мірных мэтах. Агенцтва займаецца пытаннямі абмену тэхнічнай інфармацыяй, а таксама падрыхтоўкай спецыялістаў. Акрамя таго, МАГАТЭ распрацоўвае стандарты, якія гарантуюць абарону людзей і навакольнага асяроддзя ад дзеяння небяспечных фактараў ядзернай энергетыкі.

Найважнейшы кірунак дзейнасці МАГАТЭ – забеспячэнне нераспаўсюджання ядзернай зброі. Па Дамове аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі (ДНЯЗ) на МАГАТЭ ўскладзена праверка выканання абавязкаў яго ўдзельнікаў. Кантрольныя функцыі Агенцтва – так званыя гарантыі МАГАТЭ – маюць на мэце не дапусціць у краінах, якія не валодаюць ядзернай зброяй, пераключэння атамнай энергіі з мірнага ўжывання на стварэнне ядзернай зброі.

Падпісаўшы дагавор, яго ўдзельнікі, якія не валодаюць ядзернай зброяй, абавязаліся заключыць з Агенцтвам пагадненні, што прадугледжваюць ажыццяўленне кантролю МАГАТЭ над усёй іх мірнай ядзернай дзейнасцю. На дадзены момант дзейнічае 237 пагадненняў аб гарантыяхз 171 дзяржавай. Сістэма гарантый МАГАТЭ заснавана пераважна на кантролі выкарыстання ядзерных матэрыялаў і ўстановак, які ажыццяўляецца на месцы інспектарамі МАГАТЭ.

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца адной з дзяржаў – заснавальніц МАГАТЭ. Наша краіна мае развітую дагаворна-прававую базу супрацоўніцтва з Агенцтвам. Беларусь з’яўляецца ўдзельнікам шэрагу міжнародных дамоў пад эгідай МАГАТЭ, уключаючы Канвенцыю аб ядзернай бяспецы, Канвенцыю аб аператыўным апавяшчэнні аб ядзернай аварыі, Канвенцыю аб дапамозе ў выпадку ядзернай аварыі або радыяцыйнай аварыйнай сітуацыі і іншыя прававыя акты.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае каля 100 дакументаў. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы МАГАТЭ на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Гісторыя стварэння, мэты і функцыі МАГАТЭ;
  • МАГАТЭ і нераспаўсюджанне ядзернай зброі;
  • Нарматыўна-прававыя дакументы МАГАТЭ;
  • Навуковыя праграмы МАГАТЭ;
  • Дзейнасць МАГАТЭ ў галіне тэхнічнай дапамогі і супрацоўніцтва;
  • Рэспубліка Беларусь і МАГАТЭ.

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у галіне раззбраення і бяспекі, атамнай энергетыкі, міжнародных адносін, інжынерна-тэхнічным работнікам, эколагам, палітолагам, сацыёлагам, а таксама студэнтам, аспірантам і выкладчыкам ВНУ.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Асноўныя дакументы

Публікацыі

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам