ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Цудоўны свет любоўю матчынай!
Раман-казка “Пімкі” Кірыла Стаселькі з’явіўся ў аўдыяфармаце

Мір, годнасць і роўнасць на здаровай планеце

Мір, годнасць і роўнасць на здаровай планеце
Іншыя навіны

З 14 кастрычніка па 30 лістапада ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Мір, годнасць і роўнасць на здаровай планеце”, прысвечаная Дню Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Дзень Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, абвешчаны на 2-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН (рэзалюцыя A/RES/168 (II)), святкуецца з 1948 года штогод у дзень яе нараджэння – 24 кастрычніка. Менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе ўступіў у сілу Статут ААН, афіцыйна паклаўшы пачатак яе існаванню.

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый была створана прадстаўнікамі 51 краіны пасля Другой сусветнай вайны. Перад новым маштабным аб’яднаннем былі пастаўлены мэты – папярэджваць пагрозу ўзнікнення войнаў, садзейнічаць умацаванню міжнароднай бяспекі і працаваць на карысць развіцця міждзяржаўнага супрацоўніцтва. На сённяшні момант у склад ААН уваходзяць 193 дзяржавы свету. Ля вытокаў стварэння арганізацыі Аб’яднаных Нацый стаяла і Беларусь, якая належыць да ліку яе краін-заснавальніц.

ААН стала галоўным сусветным форумам для разгляду пытанняў, якія выходзяць за рамкі дзяржаўных межаў і не могуць быць вырашаны ні адной краінай у адзіночку. З цягам часу да першапачатковых мэт арганізацыі дадаліся новыя не менш важныя праблемы глабальнага маштабу. Хоць вырашэнне канфліктаў і падтрыманне міру па-ранейшаму застаюцца прыярытэтнымі сферамі дзеянняў ААН, яе спецыялізаваныя ўстановы прысвячаюць сваю дзейнасць і іншым задачам, такім як ліквідацыя наступстваў стыхійных бедстваў, паляпшэнне становішча жанчын, мірнае выкарыстанне атамнай энергіі.

Святкаванне гадавіны ААН, якая летась адзначыла сваё 75-годдзе, прыйшлося на час вялікіх узрушэнняў і небяспек. Гэта выклікала ў свеце дыскусію аб заўтрашнім дне арганізацыі і будучыні нашай цывілізацыі ў цэлым. Дзяржавы-члены сумесна прызналі, што нашы праблемы ўзаемазвязаны і іх можна вырашыць толькі актывізацыяй сумесных намаганняў. Каб чалавецтва пераадолела COVID-19, а цяперашняе пакаленне выканала сваё абяцанне перад нашчадкамі – пабудаваць грамадства, у якім кожны чалавек будзе квітнець ва ўмовах міру, годнасці і роўнасці на здаровай планеце, – 2021 год павінен стаць годам змены парадыгмы. Для гэтага неабходна перабудаваць асновы і пацвердзіць базавыя каштоўнасці, на якія мусяць абапірацца калектыўныя дзеянні.

Даклад “Наш агульны парадак дня”, прадстаўлены Генеральнай асамблеі генсекам ААН Антоніу Гутэрышам у верасні 2021 года, назваў 12 напрамкаў сумесных дзеянняў – нікога не забыць, абараніць нашу планету, спрыяць умацаванню міру і прадухіляць канфлікты, выконваць міжнароднае права і забяспечваць справядлівасць, адвесці цэнтральнае месца жанчынам і дзяўчынкам, умацоўваць давер, удасканаліць лічбавае супрацоўніцтва, мадэрнізаваць Арганізацыю Аб’яднаных Нацый, забяспечыць устойлівае фінансаванне, актывізаваць партнёрскую дзейнасць, слухаць моладзь і працаваць з ёй, быць гатовымі.

Выстава адлюстроўвае гісторыю ААН з моманту яе стварэння да нашых дзён – яе дзейнасць па збавенні будучых пакаленняў ад бедстваў вайны, падтрыманні міру і бяспекі, развіцці дружалюбных адносін паміж нацыямі на аснове павагі прынцыпу раўнапраўя і самавызначэння народаў, міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару.

На выставе прадстаўлена больш за 100 дакументаў з фондаў НББ на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, афіцыйныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Асноўныя звесткі аб ААН
  • Падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі
  • Садзейнічанне ўстойліваму развіццю
  • Падтрымка і абарона праў чалавека
  • Міжнароднае права
  • Аказанне гуманітарнай дапамогі
  • ААН і Рэспубліка Беларусь

Выстава будзе цікавая спецыялістам у галіне міжнароднага права і міжнародных адносін, палітолагам, студэнтам і выкладчыкам, а таксама ўсім, хто цікавіцца дзейнасцю ААН.

Карысныя спасылкі:


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам