ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя факсіміле Полацкага Евангелля
Нарматыў ніхто не адмяняў…

Міжканфесійная талерантнасць і згода – фактар стабільнасці сучаснага грамадства

Міжканфесійная талерантнасць і згода – фактар стабільнасці сучаснага грамадства
Іншыя навіны

З 7 лютага па 13 сакавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта кніжная выстаўка “Міжканфесійная талерантнасць і згода – фактар стабільнасці сучаснага грамадства”.


Выстаўка прысвечана Сусветнаму тыдню гарманічных міжканфесійных адносін.

Прызнаючы пільную неабходнасць дыялогу паміж рознымі канфесіямі і рэлігіямі ў справе ўмацавання ўзаемаразумення, згоды і супрацоўніцтва паміж народамі, Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю 65/5 ад 20 кастрычніка 2010 г. аб Сусветным тыдні гарманічных міжканфесійных адносін (World Interfaith Harmony Week). Гэты тыдзень сусветнае супольніцтва ўпершыню правяло з 1 па 7 лютага 2011 г. У далейшым было вырашана адзначаць яго ў першы тыдзень лютага кожнага года.

У рамках фарміравання культуры міру і ненасілля ААН надае значную ўвагу праблемам падтрымання міжрэлігійнага дыялогу і ўзаемаразумення. Крокі да міжканфесійнай гармоніі ўжо прадпрымаюцца ва ўсім свеце. ААН высока ацэньвае значнасць глабальных, рэгіянальных і субрэгіянальных ініцыятыў, накіраваных на дасягненне ўзаемаразумення паміж прадстаўнікамі розных веравызнанняў. У іх лік уваходзяць Трохбаковы форум па міжканфесійным супрацоўніцтве ў імя міру і праект “Агульная справа”. У 2011 г. у праграму Сусветнага тыдня былі ўключаны некалькі мерапрыемстваў падобнай скіраванасці; цэнтральным з іх стала дыскусія “Роля рэлігійных арганізацый і міжканфесійных ініцыятыў у галіне развіцця, прымірэння і мірабудаўніцтва”.

Правядзенне Сусветнага тыдня гарманічных міжканфесійных адносін дае магчымасць прыцягнуць увагу ўсяго свету да намаганняў, якія прадпрымаюць рэлігійныя лідары, міжканфесійныя рухі і асобныя людзі ва ўсім свеце з мэтай садзейнічаць узаемнай павазе і разуменню паміж паслядоўнікамі розных веравызнанняў і канфесій. Абвясціўшы гэты Тыдзень, Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый заклікала ўсе дзяржавы на працягу першага тыдня лютага распаўсюджваць “ідэі міжканфесійнай гармоніі і добрай волі ў цэрквах, мячэцях, сінагогах, храмах і іншых малітоўных дамах на аснове шанавання дабра і любові да бліжняга, у залежнасці ад уласных рэлігійных традыцый або перакананняў”.

У кантэксце Тыдня ва ўсім свеце будуць праводзіцца самыя разнастайныя мерапрыемствы. У іх лік будуць уваходзіць, у прыватнасці, сняданкі з удзелам прадстаўнікоў розных канфесій, дэманстрацыя фільмаў і перагаворы, у якіх актыўны ўдзел прымуць прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, падраздзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншыя міжурадавыя арганізацыі. Сярод арганізатараў міжканфесійных мерапрыемстваў будуць прадстаўлены самыя розныя рэлігійныя арганізацыі: хрысціянскія, ісламскія, будысцкія, індуісцкія, а таксама новыя рэлігійныя рухі.

У дакументах, экспануемых на выстаўцы, разглядаюцца праблемы і пагрозы, якія нясе рэлігійная нецярпімасць чалавецтву, і прапаноўваюцца розныя шляхі, метады і праграмы, накіраваныя на барацьбу супраць рэлігійнага экстрэмізму, насілля і нецярпімасці. Падкрэсліваецца важная роля ўрадаў розных краін свету, няўрадавых і міжнародных арганізацый ва ўкараненні ў жыцці сусветнага супольніцтва культуры міру, міжканфесійнай гармоніі, плюралізму, узаемнай павагі і мірнага суіснавання.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 60 дакументаў міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза і інш.) на рускай, англійскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН (мастхед), брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжканфесійная талерантнасць – фактар стабільнасці грамадства.
  • Выхаванне ў духу рэлігійнай цярпімасці.
  • Дыялог паміж культурамі і дыялог паміж цывілізацыямі – талерантнасць у рашэнні палітычных і сацыяльных канфліктаў.
  • Культура міру.

Выстаўка будзе карыснай шырокаму кругу чытачоў, якія цікавяцца культурай міру, культурнай разнастайнасцю, праблемамі сучасных міжканфесійных адносін, пытаннямі талерантнасці ў духоўнай, сацыякультурнай і рэлігійнай сферах.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 34.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі:

Даклады і нататкі Генеральнага сакратара:

Дакументы па падтрыманні міжрэлігійнага і міжкультурнага ўзаемаразумення і супрацоўніцтва на карысць міру

Дэкларацыі, канвенцыі і пагадненні

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам