ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
З легендамі па Беларусі
Подых часу, альбо Покліч да пошуку

Міжнародная фінансавая карпарацыя: гісторыя і сучаснасць

Міжнародная фінансавая карпарацыя: гісторыя і сучаснасць
Іншыя навіны

З 12 ліпеня па 15 жніўня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) ладзіцца выстаўка “Міжнародная фінансавая карпарацыя: гісторыя і сучаснасць”, прысвечаная 55-годдзю стварэння Міжнароднай фінансавай карпарацыі.


Міжнародная фінансавая карпарацыя (МФК) – гэта міжнародны фінансавы інстытут, які ўваходзіць у структуру Сусветнага банка. Членамі МФК з’яўляюцца 182 краіны, якія фарміруюць статутны фонд карпарацыі ў памеры $2,4 млрд, сумесна вызначаюць палітыку МФК і зацвярджаюць рашэнні аб інвестыцыях. МФК каардынуе сваю дзейнасць з іншымі ўстановамі, што ўваходзяць у склад Групы Сусветнага банка, але ў юрыдычных і фінансавых адносінах з’яўляецца незалежнай арганізацыяй. Штаб-кватэра МФК знаходзіцца ў Вашынгтоне (ЗША).

Задачай Міжнароднай фінансавай карпарацыі з’яўляецца садзейнічанне ўстойліваму прытоку інвестыцый у прыватны сектар краін, якія развіваюцца, у мэтах скарачэння маштабаў беднаты і павышэння жыццёвага ўзроўню ў гэтых краінах. МФК ажыццяўляе інвестыцыйную і кансультатыўную дзейнасць у глабальным маштабе. Намаганні МФК накіраваны на ажыццяўленне ў краінах – членах карпарацыі праектаў, выгадных з эканамічнага пункта гледжання, абгрунтаваных – з фінансавага і камерцыйнага, рацыянальных – з сацыяльнага і экалагічнага і нацэленых на забеспячэнне ўстойлівага развіцця. МФК стымулюе ўстойлівае развіццё прыватнага сектара шляхам:

  • фінансавання праектаў у прыватным сектары краін, якія развіваюцца;
  • аказанні дапамогі прыватным кампаніям краін, якія развіваюцца, у прыцягненні фінансавання на міжнародных фінансавых рынках;
  • аказанні кансультацыйнага і тэхнічнага садзейнічання прадпрыемствам і ўрадам.

Міжнародная фінансавая карпарацыя была створана ў пасляваенныя гады, калі эканоміка краін, якія развіваюцца, усё яшчэ знаходзілася на самых ранніх этапах свайго развіцця, не хапала людскіх рэсурсаў, не было аб’ектаў інфраструктуры і надзейных устаноў, здольных павысіць даходы і жыццёвы ўзровень насельніцтва. Інвестыцыі ў прыватны сектар знаходзіліся на нізкім узроўні, і пытанне пра іх павелічэнне не ўзнікала. Прадпрымальнікі ў гэтых рэгіёнах амаль не валодалі айчыннымі крыніцамі капіталу, не кажучы ўжо пра замежныя. Ім патрэбна была падтрымка.

У 1951 годзе прэзідэнт Сусветнага банка Юджын Р. Блэк і віцэ-прэзідэнт Роберт Л. Гарнер прапанавалі стварыць новую ўстанову ў сістэме Сусветнага банка спецыяльна для ажыццяўлення інвестыцый у прадпрыемствы прыватнага сектара. Прадугледжвалася, што карпарацыя будзе выдзяляць пазыкі, удзельнічаць у акцыянерным капітале прадпрыемстваў і накіроўваць спецыялістаў і экспертаў для ацэньвання інвестыцыйных прапаноў па праектах у прыватным сектары краін, якія развіваюцца, выконваючы тую ж работу, якую праводзіў Сусветны банк у адносінах да праектаў у дзяржаўным сектары. Гэтая ідэя была падтрымана, і ў 1955 годзе спецыялісты Сусветнага банка склалі праект Устаноўчага дагавора, які регуляваў дзейнасць Міжнароднай фінансавай карпарацыі. Афіцыйна МФК была створана ўлетку 1956 года, і яе першым кіраўніком стаў Роберт Гарнер. Сёння МФК з’яўляецца буйнейшай шматбаковай установай, якая дае пазыкі і долевае фінансаванне для праектаў прыватнага сектара краін, што развіваюцца.

Рэспубліка Беларусь першай з краін СНД падпісала адпаведныя дагаворы і стала членам Сусветнага банка і яго падапечных структур, у тым ліку і Міжнароднай фінансавай карпарацыі (МФК). На сённяшні дзень агульны аб’ём інвестыцый МФК у Рэспубліцы Беларусь з пачатку рэалізацыі тут першага інвестыцыйнага праекта карпарацыі (у 2004 годзе) складае парадку 250 млн долараў ЗША.

На тэматычнай кніжнай выстаўцы прадстаўлена больш за 50 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, буклеты.

  • Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:
  • Міжнародная фінансавая карпарацыя: гісторыя і сучаснасць;
  • Асноўныя напрамкі дзейнасці МФК;
  • Інвестыцыйныя праекты і праграмы МФК у Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе карысная спецыялістам у галіне фінансаў, прадпрымальнікам, даследчыкам у галіне малога і сярэдняга бізнесу, студэнтам і выкладчыкам эканамічных і фінансавых спецыяльнасцей.

Карысныя спасылкі:

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам