ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Новы сэнс трохбаковага супрацоўніцтва
“Адкрыты ўрок” для курсантаў ліцэя МУС

Міжнародная міграцыя і развіццё

Міжнародная міграцыя і развіццё
Іншыя навіны

З 18 снежня 2017 года па 10 студзеня 2018 года ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Міжнародная міграцыя і развіццё”, прысвечаная Міжнароднаму дню мігранта.


Гэты Дзень быў абвешчаны на 55-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН 4 снежня 2000 года (рэзалюцыя 55/93) і з таго часу штогод адзначаецца 18 снежня. Дата выбрана не выпадкова – у гэты дзень у 1990 годзе Асамблея прыняла Міжнародную канвенцыю аб абароне праў усіх працоўных мігрантаў і членаў іх сем’яў (рэзалюцыя 45/158). Гэта канвенцыя стала ўсёабдымнай праграмай абароны праў мігрантаў (па стане на май 2017 года яе ратыфіцыравала 51 дзяржава).

Тэрмін “міграцыя” (ад лац. migratio) азначае перамяшчэнне або перасяленне. Насельніцтва планеты мігруе ў пошуках бяспекі, лепшых умоў жыцця і працы ўжо шмат сотняў гадоў. Апошнім часам назіраюцца самыя маштабныя за 70 гадоў перамяшчэнні насельніцтва цераз міжнародныя межы. Зацягнутыя канфлікты, парушэнні праў чалавека, эканамічныя ўзрушэнні, змяненне клімату і стыхійныя бедствы прымушаюць усё большую колькасць людзей пакідаць свае дамы. Агульная колькасць міжнародных мігрантаў павялічылася са 175 млн чалавек у 2000 годзе да 244 млн у 2015-м. Сёння ў свеце налічваецца каля 250 млн мігрантаў. Згодна з ацэнкамі экспертаў, кожны трыццаць пяты жыхар планеты – мігрант, які жыве і працуе за межамі сваёй краіны.

Непрадказальнасць, надзвычайнасць і складанасць задач, звязаных з працэсам міграцыі, патрабуюць зладжаных дзеянняў і супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі і краінамі. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый адыгрывае актыўную ролю ў гэтай галіне, спрыяючы пабудове дыялогу і ўзаемадзеяння паміж краінамі і рэгіёнамі, а таксама заахвочваючы абмен вопытам і пашырэнне магчымасцей у сферы супрацоўніцтва. У верасні 2006 года ААН упершыню правяла мерапрыемства, якое атрымала назву Дыялог на высокім узроўні па пытанні аб міжнароднай міграцыі і развіцці.

Гэтае мерапрыемства стала вызначальным момантам пры разглядзе дзяржавамі – членамі ААН шляхоў і сродкаў максімальна эфектыўнага выкарыстання пераваг міжнароднай міграцыі для развіцця і звядзення да мінімуму яе негатыўных наступстваў. Хоць у межах Дыялогу падкрэслівалася, што міжнародная міграцыя можа ўнесці ўклад у развіццё, усё ж было прызнана, што яна не з’яўляецца заменнікам развіцця. Мігранты нярэдка вымушаны шукаць працу за мяжой з-за галечы, канфліктаў або парушэнняў праў чалавека. Мір і бяспека, добрае кіраванне, вяршэнства права і годная праца ў краінах паходжання створыць сітуацыю, пры якой людзі мігруюць па сваім выбары, а не з-за неабходнасці. Удзельнікі дыялогу на высокім узроўні адзначылі, што міжнародная міграцыя павінна быць неад’емнай часткай парадку ў галіне развіцця і выступаць у якасці кампанента нацыянальных стратэгій у галіне развіцця.

У кастрычніку 2013 года адбыўся другі Дыялог на высокім узроўні па пытанні аб міжнароднай міграцыі і развіцці. Па яго выніках дзяржавы-члены прынялі дэкларацыю, якая асуджае акты, праяўленні і прыметы расізму, расавай дыскрымінацыі, ксенафобіі і звязанай з імі нецярпімасці ў дачыненні да мігрантаў.

У верасні 2016 года Генеральная асамблея ААН правяла пасяджэнне высокага ўзроўню, прысвечанае рашэнню пытанняў, звязаных з перамяшчэннем вялікіх груп бежанцаў і мігрантаў. Прынятыя на пасяджэнні абавязацельствы змяшчаюцца ў Нью-Ёркскай дэкларацыі. У ёй выяўляецца палітычная воля сусветных лідараў, накіраваная на выратаванне жыццяў, абарону праў чалавека і справядлівае размеркаванне адказнасці дзяржаў на глабальным узроўні.

Прапанаваная чытачам выстава налічвае каля 100 дакументаў. Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, МАМ, АБСЕ, МАП, Еўрапейскага саюза). Гэта кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН на рускай, нямецкай і англійскай мовах:

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародная міграцыя і міграцыйнае права
  • Аб’ёмы і дынаміка міжнароднай міграцыі
  • Міграцыйная палітыка і супрацоўніцтва ў сферы міграцыі
  • Міжнародная працоўная міграцыя
  • Міграцыйныя працэсы ў Рэспубліцы Беларусь

Выстаўка будзе карысная спецыялістам у галіне міжнародных адносін, юрыстам, палітолагам, навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца сучаснымі тэорыямі і праблемамі міграцыі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 34.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Спіс літаратуры

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам