ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Чытай на мове: сусветная літаратура па-беларуску
Пра бібліятэку анлайн і “жыўцом” – на тэлеканале “РТР-Беларусь”

Многа-многа зрабіць

Многа-многа зрабіць
Іншыя навіны

У зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 4 жніўня па 1 кастрычніка праходзіць выстаўка “Многа-многа зрабіць”, прымеркаваная да 70-годдзя Анатоля Леанідавіча Вераб'я – беларускага крытыка і літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, педагога, рэдактара, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка.

Анатоль Верабей даследуе беларускую і польскую літаратуры ХХ–ХХІ стагоддзяў, тэксталогію, займаецца пытаннямі мастацкага перакладу і літаратурных сувязяў. Анатоль Леанідавіч шмат зрабіў і сёння робіць для збору, выдання, асэнсавання і папулярызацыі спадчыны слынных беларускіх пісьменнікаў, такіх як М. Танк, У. Хадыка, П. Пестрак, А. Лойка і інш. Ён адзін з найбольш аўтарытэтных даследчыкаў творчасці Уладзіміра Караткевіча, галоўны ініцыятар, ідэйны натхняльнік і кіраўнік 25-томнага выдання творчай спадчыны пісьменніка.

На паліцах выстаўкі ў раздзеле “Жывая повязь часоў” прадстаўлены навуковыя працы А.Л. Вераб’я, сярод якіх “Беларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад 20–30-х гадоў”, “Максім Танк і польская літаратура”, “Уладзімір Караткевіч: жыццё і творчасць” і інш.

Дапаўняюць раздзел артыкулы даследчыка па самых розных праблемах сучаснага літаратуразнаўства, біяграфічныя нарысы, рэцэнзіі, прадмовы і пасляслоўі, каментарыі да мастацкіх твораў, а таксама кнігі, дзе Анатоль Леанідавіч выступае галоўным рэдактарам ці членам рэдакцыйнай калегіі.

“Гармонія хараства і праўды” – раздзел экспазіцыі, які знаёміць наведвальнікаў з жыццёвым і творчым шляхам юбіляра.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Запрашаем да ўдзелу ў навуковым зборніку “Здабыткі”

18 Вер 2020

У 2021 г. плануецца выданне 24-га выпуску зборніка навуковых артыкулаў “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Рэдакцыя выдання запрашае да супрацоўніцтва даследчыкаў кніжнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 100-годдзя з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай

18 Вер 2020

18 верасня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны, старшага сяржанта медыцынскай службы, блакадніцы Ленінграда.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

17 верасня – 190 гадоў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага

17 Вер 2020

У верасні 1830 г. на адной з нарад у гродзенскага генерал-губернатара было прынята рашэнне аб заснаванні ў горадзе Гродна бібліятэкі, якая стала першай публічнай бібліятэкай на сучаснай тэрыторыі Беларусі.

Па старонках беларускага календара

111