ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адкрыццё фотавыстаўкі “Паралелі”
Перадача кніг Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Моўная разнастайнасць Еўропы

Моўная разнастайнасць Еўропы
Іншыя навіны

З 16 верасня па 7 кастрычніка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Моўная разнастайнасць Еўропы”, прысвечаная Еўрапейскаму дню моў.


Упершыню гэтае свята адзначалася ў рамках Еўрапейскага года моў у 2001 годзе. Тысячы людзей з многіх краін Еўропы актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, якія садзейнічалі развіццю моўнай разнастайнасці і міжкультурнага паразумення. Па завяршэнні Еўрапейскага года моў – 6 снежня 2001 г., Камітэт міністраў Савета Еўропы пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі Еўрасаюза прыняў рашэнне аб штогадовым правядзенні Еўрапейскага дня моў  (PA REC_1539 (2001)). Датай для святкавання гэтага Дня было прызначана 26 верасня.

Асноўныя мэты Еўрапейскага дня моў:

  • прыцягненне ўвагі да праблемы вывучэння моў з мэтай павышэння ўзроўню міжкультурнага і міжмоўнага паразумення;
  • дэманстрацыя багацця моўнай і культурнай разнастайнасці Еўропы;
  • заахвочванне да вывучэння розных моў як у школах, так і па-за іх межамі на працягу ўсяго жыцця чалавека.

У наш час становіцца ўсё больш і больш людзей, якія свабодна размаўляюць як мінімум на адной замежнай мове. Ведаць замежную мову – гэта не проста норма ў сучасным свеце, але і неабходнасць, паколькі мовы адкрываюць новыя далягляды для асабістага і прафесійнага развіцця людзей. Еўрапейскі дзень моў не проста нагадвае пра тое, што існуе шмат моў, але яшчэ і падахвочвае грамадзян Еўропы вывучаць іх. У шэрагу дзяржаў Еўропы дзеці ў школах вывучаюць да 3 замежных моў і пасля заканчэння вучэбнай установы валодаюць імі амаль дасканала. У якасці замежных моў, якімі валодаюць еўрапейцы, вылучаюцца англійская (38 %), нямецкая (15 %), французская (14 %), руская (7 %), іспанская (5 %), італьянская (3 %).

Захаванне і развіццё моў, уключаючы малыя, дэкларуецца ў якасці афіцыйнай моўнай палітыкі Еўрапейскага саюза і Савета Еўропы. Сёння гэтыя міжнародныя арганізацыі імкнуцца захаваць і падтрымаць на належным узроўні развіцця як мага больш еўрапейскіх моў. Для гэтага паўсюдна ўкараняюцца вучэбныя праграмы з абавязковым вывучэннем на выбар некалькіх замежных моў, праводзяцца розныя мерапрыемствы, накіраваныя на выхаванне павагі да іншых моў і на прыцягненне ўвагі да праблемы знікнення моў. У рамках святкавання Еўрапейскага дня моў праходзіць шэраг афіцыйных мерапрыемстваў і разнастайных акцый, а таксама шмат іншых праектаў, мэтай якіх з’яўляецца прыцягненне ўвагі да шматмоўя.

Рэспубліка Беларусь праводзіць паслядоўную палітыку па падтрымцы і развіцці беларускай мовы, захаванні культурнай спадчыны беларусаў і лепшых рыс беларускага характару. Нараўне з развіццём нацыянальнай мовы, у нашай краіне таксама праводзіцца палітыка, накіраваная на падтрыманне моўнай і культурнай разнастайнасці. У рэспубліцы расце патрэба ў вывучэнні замежных моў. З новага вучэбнага года ў школах павялічваецца аб’ём выкладанні данага прадмета. Асноўнымі мовамі навучання з’яўляюцца англійская, нямецкая, французская і іспанская.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 70 публікацый на розных еўрапейскіх мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • мова і шматмоўе ў эпоху глабалізацыі;
  • міжнародныя нарматыўна-прававыя акты, якія спрыяюць развіццю моўнай разнастайнасці;
  • вывучэнне замежных моў для павышэння ўзроўню міжкультурнага і міжмоўнага паразумення. Моўная разнастайнасць Еўропы;
  • вывучэнне замежных моў у Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая лінгвістам, філолагам, супрацоўнікам устаноў культуры і мастацтва, гісторыкам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца моўнай і культурнай разнастайнасцю.

Карысныя спасылкі

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам