ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
100 гадоў на варце правапарадку
Семінар па базах даных EBSCO

Мовы рысы непаўторныя

Мовы рысы непаўторныя
Іншыя навіны

З 17 лютага па 30 сакавіка ў зале беларускай літаратуры праходзіць тэматычная выстаўка “Мовы рысы непаўторныя: з калекцыі слоўнікаў беларускай мовы”.


Кожны год 21 лютага ва ўсім свеце пад эгідай ЮНЕСКА шырока адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Асноўная мэта гэтага Дня – падтрыманне нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і нацыянальнай самабытнасці народа, забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца ў сваёй краіне роднай мовай і стварэнне ўмоў для гэтага з боку дзяржаўных органаў улады.

Мэта разгорнутай экспазіцыі – пазнаёміць наведвальнікаў з калекцыяй шматлікіх і разнастайных слоўнікаў беларускай мовы. Матэрыялы слоўнікаў захавалі ў гісторыі інтэлектуальнае і духоўнае багацце беларускага народа, яго арыгінальны светапогляд і светаўспрыманне, непаўторнае бачанне навакольнай рэчаіснасці. Слоўнікі раскрываюць значэнні слоў, іх паходжанне, утварэнне, вымаўленне, напісанне, даюць пераклад на іншую мову, сістэматызуюць, абагульняюць лексіку мінулых эпох, змяшчаюць звесткі па з’явах і падзеях.

У чатырох раздзелах выстаўкі “Першыя друкаваныя слоўнікі”, “Беларускія слоўнікі XIX – пачатку XX ст.”, “Беларускія слоўнікі 20-х гадоў XX ст.”, “Сучасныя беларускія слоўнікі” прадстаўлены аднамоўныя, двухмоўныя, трохмоўныя, тлумачальныя, перакладныя, гістарычныя і сучасныя, навуковыя, галіновыя, энцыклапедычныя і іншыя слоўнікі. Сярод іх як грунтоўныя лексікаграфічныя працы, так і невялікія цікавыя выданні.

Дапаўняюць экспазіцыю шматлікія публікацыі, якія раскажуць пра гісторыю стварэння некаторых слоўнікаў, іх аўтараў. У ліку экспануемых выданняў – “Старабеларускія лексіконы” (1992), дзе сабраны слоўнікі XVI–XVII стст.; “Слоўнік беларускай мовы” І.І. Насовіча (факс. выд., 1983) – першы навуковы даведнік па лексіцы беларускай мовы сярэдзіны XIX ст., падрыхтоўцы якога вучоны аддаў 16 гадоў напружанай працы; “Беларуска-польска-руска-лацінскі батанічны слоўнік” З. Верас (1924), да якога і сёння звяртаюцца дасведчаныя лексікографы, і інш.

Усяго выстаўка налічвае больш за 100 дакументаў.

Экспазіцыя будзе цікавая філолагам, гісторыкам, краязнаўцам, настаўнікам, усім, хто любіць і шануе родную мову.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам