ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дабрачынная акцыя
Эканамічная місія рэгіёнаў Прыволжскай федэральнай акругі Расіі

Musica sacra

Musica sacra
Іншыя навіны

З 1 снежня па 2 студзеня ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) праходзіць тэматычная выстаўка “Musica sacra”, якая прадстаўляе нотныя выданні і гуказапісы заходнееўрапейскай духоўнай музыкі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


На выстаўцы экспануюцца каля 200 дакументаў, якія прадстаўляюць найважнейшыя жанры зходнееўрапейскай духоўнай музыкі. Гэта – месы, рэквіемы, араторыі, кантаты, Magnificat, Te Deum, Stabat Mater, матэты, псалмы, гімны, духоўныя песні.

Свае характэрныя рысы заходнееўрапейская музыкальная культура набывае ў Сярэднія вякі. У гэты час прафесійныя музыкальныя традыцыі фарміруюцца пераважна ў рамках хрысціянскай царквы.

Адна з самых ранніх форм царкоўнай музыкі – грыгарыянскі харал, які дайшоў да нашых дзён дзякуючы з’яўленню неўм (нот) і вынаходніцтву неўматычнага запісу на лініях Гвіда Арэцінскім (каля 1020 г.), што зрабіла магчымым эфектыўны запіс мелодый і перадачу іх з пакалення ў пакаленне. Грыгарыянскі харал стаў асновай усёй пазнейшай прафесійнай еўрапейскай музыкі.

На працягу стагоддзяў геніяльныя кампазітары Палестрына, Бах, Моцарт, Ліст, Брытэн і многія іншыя пісалі творы, якія павінны былі стаць часткай жыцця хрысціянскай царквы. Вынік гэтай працы – з’яўленне вялікай колькасці духоўных музычных сачыненняў, якія моцна ўздзейнічалі на ўнутраны свет чалавека.

Цяжка ўявіць сабе духоўную музыку без удзелу аргана. Ён прыйшоў з Усходу і быў распаўсюджаны ў побыце, але царква надала гэтаму музычнаму інструменту статус “божай музыкальнай прылады”. Арган у каталічным свеце паступова становіцца самай значнай часткай царкоўнага рытуалу. У эпоху Барока, якую па праву называюць “залатым векам арганнага мастацтва”, інструмент дасягнуў найвышэйшага росквіту. Яго гучанне натхняла самых вядомых кампазітараў XVII–XVIII стст. на стварэнне шэдэўраў, пераўзысці якія не ўдалося і ў нашы дні. Арганнай музыцы прысвечаны адзін з раздзелаў экспазіцыі.

Кантактны тэлефон: 293-27-52.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам