ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Рэспубліканскі мультыпраект “Вянок Максіму”
Тэатральная мазаіка

Мы выбіраем жыццё

Мы выбіраем жыццё
Іншыя навіны

З 1 лістапада па 31 снежня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) ладзіцца тэматычная кніжная выстаўка "Мы выбіраем жыццё", прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы са СНІДам.


Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам адзначаецца штогод 1 снежня. Упершыню ён быў абвешчаны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (САЗ) у 1988 годзе і служыць напамінкам пра неабходнасць спыніць глабальнае распаўсюджванне эпідэміі ВІЧ/СНІДу.

Праблема распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі з’яўляецца актуальнай для сусветнай супольнасці ўжо на працягу больш за 30 гадоў. СНІД па-ранейшаму застаецца складанай і невылечнай хваробай, якая наносіць знішчальны ўдар не толькі па асобных людзях, але і па абшчынах і краінах. Па ацэнках, з моманту пачатку эпідэміі ВІЧ заразіліся 60 мільёнаў чалавек, з якіх каля 25 мільёнаў памерлі.

У Рэспубліцы Беларусь праблемай ВІЧ-інфекцыі/СНІДу закрануты 0,09 % насельніцтва краіны. На 1 кастрычніка 2011 года зарэгістравана 12 648 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.

Аналіз сітуацыі ў галіне ВІЧ-інфекцыі/СНІДу вызначыў шэраг праблем, якія патрабуюць рашэння ў рамках дзяржаўнай праграмы. У Беларусі была зацверджана Дзяржаўная праграма прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі на 2011–2015 гады.

Дзяржаўная праграма прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі на 2011–2015 гады распрацавана ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі, якія рэгламентуюць аказанне медыцынскай дапамогі, правядзенне супрацьэпідэмічных і прафілактычных мерапрыемстваў у галіне ВІЧ-інфекцыі, і накіравана на далейшае стрымліванне распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі і паніжэнне ўзроўню смяротнасці ад СНІДу.

У ліку асноўных мерапрыемстваў праграмы – лячэбна-дыягнастычная і сацыяльна-псіхалагічная дапамога, прафілактыка, а таксама ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый аховы здароўя.

Сярод важных задач праграмы – стварэнне спрыяльных умоў для забеспячэння доступу насельніцтва да паслуг па прафілактыцы ВІЧ, адкрыццё для ВІЧ-інфікаваных бесперапыннага і роўнага доступу да лячэння, дагляду і падтрымкі, прафілактыка ВІЧ-інфекцыі сярод груп, найбольш уразлівых да заражэння дадзенай інфекцыяй, а таксама ўдасканаленне нацыянальнай сістэмы маніторынгу і ацэнкі сітуацыі па ВІЧ/СНІДу і ўмацаванне кадравага патэнцыялу ў галіне прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі.

Распаўсюджванне ВІЧ-інфекцыі і СНІДу працягвае заставацца важнай праблемай сучаснага грамадства, якая забірае здароўе і жыцці маладых працаздольных людзей ва ўсім свеце. Таму распрацоўка комплексных мер процідзеяння распаўсюджванню эпідэміі з’яўляецца важнай задачай усіх дзяржаў сусветнай супольнасці.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Праблема ВІЧ-інфекцыі ў сістэме міжнароднага права;
  • Дзяржаўная палітыка прафілактыкі ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь;
  • СНІД і правы чалавека.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 40 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні.

Выстаўка рэкамендуецца шырокаму кругу чытачоў, якія цікавяцца праблемамі ВІЧ-інфекцыі і СНІДу.

Кантактны тэлефон: 293-27-28.

Карысныя спасылкі:

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам