ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Вытокі чалавечай свядомасці
Пісьменнікі – юбіляры 2015

На скрыжаванні шляхоў…

На скрыжаванні шляхоў…
Іншыя навіны

З 1 кастрычніка ў музеі кнігі (пам. 348) працуе выстаўка “На скрыжаванні шляхоў…: беларускія землі на старажытных картах і ў рэчавых помніках ХV–XVIII стст.”.


У зборах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваюцца ўнікальныя картаграфічныя матэрыялы, помнікі сусветнай гісторыі і культуры: атласы свету, карты і апісанні асобных краін і рэгіёнаў.

На выстаўцы дэманструюцца старадрукі, еўрапейскія карты і атласы ХV–XVIII стст., а таксама асобныя выданні рускай картаграфіі XVIII ст. з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Сярод экспанатаў – датаваныя картаграфічныя выявы са знакамітай «Кнігі хронік» Г. Шэдэля (1493), рарытэтныя тэкставыя карты з вядомых гістарычных і геаграфічных прац XVI ст., арыгіналы першай асобнай геаграфічнай карты Вялікага Княства Літоўскага Г. Меркатара (1595) і першай буйнамаштабнай дакладнай «Радзівілаўскай карты» (перавыданне 1640), атлас Еўропы французскага каралеўскага картографа М. Сансона д’Абэвіля (1640–1660), падрабязная карта Польшчы італьянскага картографа і географа Дж.А. Рыцы-Заноні (1772), карты канца XVIII – пачатку ХІХ ст. з выдатных расійскіх атласаў частак зямнога шара.

Побач з творамі картаграфіі ў экспазіцыі прадстаўлены асобныя старонкі старадрукаў і рэчавыя помнікі беларускага насельніцтва XV–XVIIIcтст. з фондаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі і прыватнай калекцыі І.В. Сурмачэўскага.

Выстаўка будзе працаваць па 30 лістапада 2015 г.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 27 22.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам