ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прывітанне з Беларусі
Другія Шчорсаўскія чытанні

Народанасельніцтва свету і ўстойлівае развіццё

Народанасельніцтва свету і ўстойлівае развіццё
Іншыя навіны

З 8 ліпеня па 5 жніўня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта выстаўка “Народанасельніцтва свету і ўстойлівае развіццё”, прысвечаная Сусветнаму дню народанасельніцтва, 65-годдзю заснавання Фонду ААН у сферы народанасельніцтва (ЮНФПА) і 20-годдзю супрацоўніцтва Беларусі і ЮНФПА.


Сусветны дзень народанасельніцтва штогод адзначаецца 11 ліпеня па рашэнні Савета кіраўнікоў Праграмы развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (Рашэнне ПРААН 89/46, п. 21). Упершыню ён праводзіўся ў ліпені 1987 года і быў прысвечаны нараджэнню пяцімільярднага жыхара планеты. Гэты Дзень закліканы прыцягнуць увагу грамадства да пытанняў народанасельніцтва, праграм агульнага развіцця, пошуку рашэння дэмаграфічных праблем.

Агульная колькасць сусветнага насельніцтва, якая дасягнула ў 2011 годзе 7 мільярдаў чалавек (у параўнанні з 2,5 мільярда ў 1950 годзе), мае сур’ёзныя наступствы для працэсу развіцця. Свет з насельніцтвам колькасцю больш за 7 мільярдаў чалавек – гэта адначасова выклік і магчымасць, якія ўплываюць на ўстойлівае развіццё, урбанізацыю, ахову здароўя і занятасць. Шматлікія крызісы– харчовы, паліўны і фінансавы– ствараюць значныя праблемы і пабуджаюць сусветную супольнасць да ўсведамлення неабходнасці надаваць значна больш увагі дэмаграфічным праблемам і асноўным элементам устойлівага развіцця.

У 1969 годзе ў сістэме ААН ствараецца спецыялізаванае міжнароднае агенцтва – Фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у сферы народанасельніцтва (ЮНФПА). Фонд кіруе аператыўнай дзейнасцю сістэмы ААН у сферы народанасельніцтва і дапамагае краінам, якія развіваюцца, і краінам з пераходнай эканомікай у пошуку рашэння іх дэмаграфічных праблем. Ён аказвае дапамогу дзяржавам па ўдасканаленні паслуг рэпрадуктыўнай аховы здароўя і планавання сям’і на аснове індывідуальнага выбару і па распрацоўцы палітыкі ў сферы народанасельніцтва, напраўленай на падтрымку намаганняў дзеля ўстойлівага развіцця. Ён таксама спрыяе лепшаму разуменню праблем народанасельніцтва і дапамагае ўрадам вырашаць іх спосабамі, якія найбольш адпавядаюць патрэбнасцям пэўнай краіны. Як найбуйнейшая на міжнародным узроўні крыніца дапамогі народанасельніцтву, ЮНФПА распараджаецца чвэрцю ўсяго аб’ёму дапамогі ў сусветным маштабе. Гэта ў першую чаргу арганізацыя, якая фінансуе праекты і праграмы народанасельніцтва, што ажыццяўляюцца ўрадамі, установамі ААН і няўрадавымі арганізацыямі.

Фонд ААН у сферы народанасельніцтва (ЮНФПА) распачаў сваю дзейнасць у Беларусі ў 1994 годзе. Кожная ініцыятыва фонду адпавядае глабальнай мэце – забяспечыць правы кожнай жанчыны, кожнага мужчыны і дзіцяці на здаровае жыццё і роўныя магчымасці для яго захавання. Дзейнасць фонду асноўваецца на нацыянальных прыярытэтах і цесным супрацоўніцтве з урадам Рэспублікі Беларусь, агенцтвамі сістэмы ААН, грамадскімі арганізацыямі, міжнароднымі і нацыянальнымі экспертамі. Супрацоўніцтва Беларусі і ЮНФПА адрозніваецца стабільнай станоўчай дынамікай. Пра гэта сведчыць такія факты, як павышэнне ўзроўню фінансавання па лініі фонду ў Беларусі і прыняцце першай у гісторыі нашай краіны краінавай праграмы ЮНФПА для Беларусі на 2011–2015 гг. Дзейнасць ЮНФПА ў Беларусі ажыццяўляецца па трох асноўных напрамках: народанасельніцтва і развіццё, рэпрадуктыўнае здароўе і гендарная роўнасць. Прапанаваныя ўвазе чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі матэрыялы выстаўкі знаёмяць з дэмаграфічнымі тэндэнцыямі, ацэнкамі і прагнозамі ў сферы народанасельніцтва, а таксама з сусветнай дэмаграфічнай статыстыкай і палітыкай па пытаннях народанасельніцтва.

Выстаўка змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Дзейнасць міжнародных арганізацый у сферы народанасельніцтва.
  • Народанасельніцтва, навакольнае асяроддзе, адукацыя і развіццё.
  • Колькасць насельніцтва і дэмаграфічныя тэндэнцыі: сусветныя статыстычныя даныя.
  • Дэмаграфічная сітуацыя, чалавечы і сацыяльны капітал Рэспублікі Беларусь.

Экспазіцыя налічвае каля 100 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы. Вялікую частку выстаўкі складаюць дакументы міжнародных арганізацый на рускай, французскай, нямецкай і англійскай мовах.

Экспазіцыя будзе цікавая выкладчыкам, аспірантам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў гуманітарнага і эканамічнага профіляў, навуковым супрацоўнікам, спецыялістам у сферы дэмаграфіі, сацыёлагам, работнікам органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама ўсім, хто цікавіцца сацыяльна-дэмаграфічнымі і сацыяльна-эканамічнымі праблемамі.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам