ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Літаграфія, афорт, лінарыт: выстаўка графікі на вышыні!
“Дыя@блог”: аб прыгожым з Раманам Матульскім

Насілле над жанчынамі: праблемы і шляхі пераадолення

Насілле над жанчынамі: праблемы і шляхі пераадолення
Іншыя навіны

З 14 лістапада па 8 снежня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта выстаўка “Насілле над жанчынамі: праблемы і шляхі пераадолення”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за ліквідацыю насілля адносна жанчын.


Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН 17 снежня 1999 года (рэзалюцыя 54/134) і штогод адзначаецца 25 лістапада.

Насілле ў адносінах да жанчын працягвае заставацца глабальнай пандэміяй. Гэтая праблема ўласціва для ўсіх культур і закранае жанчын незалежна ад геаграфічных меж, узроставых катэгорый і расавай прыналежнасці. Жанчыны сутыкаюцца з насіллем у прававой сферы і ў паўсядзённым жыцці. Роўныя правы жанчын, абвешчаныя дэ-юрэ, не з’яўляюцца такімі дэ-факта і часта парушаюцца ў большасці краін. Да 70 % жанчын пакутуюць ад насілля на бытавым узроўні. 35 % жанчын і дзяўчынак падвяргаюцца тым або іншым формам фізічнага або сексуальнага насілля на працягу жыцця. Колькасць непаўналетніх дзяўчынак, прымусова выдадзеных замуж, складае больш за 700 мільёнаў. Штогод ва ўсім свеце прадаюцца сотні тысяч жанчын. Дагэтуль у шэрагу краін забіваюць зародкаў і немаўлят жаночага полу. Занадта часта такія злачынствы і здзекі застаюцца без пакарання, а іх выканаўцы працягваюць знаходзіцца на волі.

Насілле караніцца ў няроўнасці ў адносінах паміж мужчынамі і жанчынамі, якая склалася гістарычна, а таксама ў бесперапыннай дыскрымінацыі жанчын. Яно з’яўляецца не толькі абуральным парушэннем праў чалавека, але і суправаджаецца велізарнымі сацыяльнымі і эканамічнымі выдаткамі. Насілле мае найцяжэйшыя наступствы для жыцця жанчын, іх сем’яў і грамадства ў цэлым і з’яўляецца сур’ёзнай пагрозай для дасягнення міжнародна ўзгодненых мэт у галіне развіцця.

Усведамляючы ўсю важнасць і глабальнасць гэтай праблемы, 20 снежня 1993 года Генеральная Асамблея прыняла Дэкларацыю па выкараненні насілля адносна жанчын (A/RES/48/104), а ў лютым 2008 года генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун абвясціў аб пачатку правядзення кампаніі “Разам пакончыць з насіллем у адносінах да жанчын (2008–2015)”, накіраванай на распрацоўку і прыняцце пэўных мер па прадухіленні і выкараненні насілля да жанчын і дзяўчынак ва ўсім свеце.

У Рэспубліцы Беларусь надаецца вялікая ўвага рашэнню праблем насілля адносна жанчын. Стратэгія дзейнасці нашай дзяржавы накіравана на прадухіленне, спыненне і выкараненне гэтага зла. Гэтай стратэгіі наша краіна прытрымліваецца і на міжнароднай арэне. Беларусь выступіла арганізатарам шэрагу міжнародных мерапрыемстваў, нацэленых на фарміраванне эфектыўнага глабальнага партнёрства супраць рабства і гандлю людзьмі ў XXI стагоддзі і насілля ў адносінах да жанчын.

Дакументы, прадстаўленыя на выстаўцы, раскрываюць шматгранную дзейнасць ААН, іншых міжнародных арганізацый, жаночых рухаў і аб’яднанняў, накіраваную на барацьбу з насіллем, знаёмяць з рознымі аспектамі вывучэння гендарных праблем, раскрываюць ролю жанчыны ў сучасным грамадстве.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 80 дакументаў на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН (мастхед), брашуры, буклеты.

Выстаўка складаецца з наступных раздзелаў:

  • Міжнародныя і рэгіянальныя прававыя дакументы, накіраваныя на ліквідацыю насілля ў адносінах да жанчын.
  • Праблема насілля ў адносінах да жанчын у Рэспубліцы Беларусь.
  • Дамашняе насілле. Меры па папярэджанні і спыненні насілля ў адносінах да жанчын у сям’і.
  • Жанчына і ўзброеныя канфлікты.
  • Жанчына як тавар – праблема гандлю людзьмі.
  • Сацыяльная няроўнасць і гендарная дыскрымінацыя.

Выстаўка будзе цікавая студэнтам, выкладчыкам, сацыяльным педагогам, псіхолагам, юрыстам, спецыялістам у сферы процідзеяння гандлю людзьмі, актывістам праваабарончых і няўрадавых арганізацый.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Дакументы

Дэкларацыі, канвенцыі і пагадненні

   

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам