ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Працягваецца падарожжа ў свеце дзіцячай прозы і паэзіі
Зачараваны даследчык беларускага слова

Нацыянальныя скарбы

Нацыянальныя скарбы
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе наведвальнікам азнаёміцца з тэматычнай кніжнай выстаўкай “Нацыянальныя скарбы”, прымеркаванай да Года культуры.


Традыцыйна ў нашай краіне кожны новы год аб’яўляецца годам кірунку, якому дзяржавай і грамадствам надаецца пільная ўвага. Так, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2016 год абвешчаны Годам культуры. Значная ўвага сёлета надаецца мерапрыемствам у сферы мастацкай культуры, якая з’яўляецца адным з асноўных сродкаў выхавання ў моладзі патрыятызму і павагі да Радзімы.

У экспазіцыі “Нацыянальныя скарбы” прадстаўлена каля 200 дакументаў, сярод якіх альбомы, энцыклапедычныя выданні, даведнікі, манаграфіі, кнігі ўспамінаў, што расказваюць пра беларускіх акцёраў, рэжысёраў, спевакоў, музыкантаў, мастакоў. Чытачы атрымаюць магчымасць даведацца пра помнікі архітэктуры, беларускія тэатры, асаблівасці развіцця нацыянальнага музычнага мастацтва, характэрныя рысы жывапісу, дасягненні ў скульптуры, асаблівасці кінематаграфічнай справы.

Экспазіцыя змяшчае наступныя раздзелы:

  • Рупліўцы беларускай культуры.
  • Фальклор і народная творчасць.
  • Тэатральнае і кінамастацтва.
  • Выяўленчае мастацтва.
  • Музычная культура Беларусі.
  • Музейная справа.
  • Бібліятэкі і бібліятэчная справа ў Беларусі.

Выстаўка размешчана на 3-м паверсе кальцавога калідора і будзе доўжыцца да 31 снежня 2016 года.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам