ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Альпенская шляхта
Прэзентацыя кнігі Іахіма Храптовіча

Навагодні серпанцін

Навагодні серпанцін
Іншыя навіны

З 4 снежня па 20 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) праходзіць тэматычная кніжная выстаўка “Навагодні серпанцін”.


Каляды і Новы год – нашы любімыя святы, час радаснага чакання цудаў, калі свет становіцца крыху лепшы. Забываецца ўсё кепскае, і людзі пачынаюць верыць у чарадзейную казку.

Яркая і маляўнічая кніжная экспазіцыя распавядае пра гісторыю свят, навагоднія і калядныя традыцыі, народныя прыметы і павер’і.

Каляды – адно з галоўных хрысціянскіх свят, якое прысвечана нараджэнню Ісуса Хрыста.

Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займаюць сучасныя выданні, якія расказваюць пра святкаванне Каляд у Беларусі, Расіі, Францыі, Германіі, Канадзе і іншых краінах.

Прадстаўлена мастацкая літаратура для дзяцей навагодняй тэматыкі.

Чарадзейную навагоднюю атмасферу стварае святочны інтэр’ер, калядныя пачастункі і забаўкі. Завітаўшы на выстаўку, можна даведацца, як упрыгожыць сваю кватэру, арыгінальна аформіць падарункі родным і блізкім, самастойна змайстраваць маскі, сувеніры і ёлачныя ўпрыгожанні. Парады прафесійных дэкаратараў і сцэнарыстаў дапамогуць стыльна сервіраваць стол і арганізаваць незабыўнае, поўнае весялосці, сюрпрызаў і конкурсаў свята.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам