З 4 чэрвеня па 10 ліпеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) ладзіцца кніжная выстаўка “Навакольнае асяроддзе: ахова і бяспека”, прысвечаная Сусветнаму дню навакольнага асяроддзя.
Арганізацыя гэтага свята прайшла паводле рэзалюцыі (A/RES/2994 (XXVII)), прынятай Генеральнай Асамблеяй ААН 16 снежня 1972 года на 27-й сесіі. На гэтай жа сесіі была створана новая арганізацыя ў сістэме ААН – Праграма ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЕП), якая ажыццяўляе каардынацыю аховы прыроды на міжнародным узроўні.
Сусветны дзень навакольнага асяроддзя лічыцца адной з найважнейшых падзей экалагічнага календара. Ён штогод адзначаецца 5 чэрвеня ў больш як 100 краінах свету. Выбар даты абгрунтаваны тым, што ў гэты дзень у 1972 годзе ў Стакгольме адкрылася Канферэнцыя ААН па праблемах навакольнага асяроддзя для чалавека, на якой прысутнічалі паўнамоцныя прадстаўнікі 113 дзяржаў свету і вырашаліся глабальныя пытанні абароны навакольнага асяроддзя.
Сусветны дзень навакольнага асяроддзя з’яўляецца для Арганізацыі Аб’яднаных Нацый адным з асноўных спосабаў прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да праблем навакольнага асяроддзя і падкрэсліць вострую неабходнасць змены стаўлення чалавецтва да прыродных рэсурсаў. Штогадовае святкаванне гэтага Дня дае магчымасць народам усяго свету пранікнуцца прыродаахоўнымі пытаннямі і актыўна садзейнічаць устойліваму і бесперапыннаму працэсу аховы прыроды. Сёння становіцца відавочным той фактар, што будучыня чалавецтва і планеты ў цэлым шмат у чым залежыць ад нашых магчымасцей хутка і эфектыўна вырашаць такія найвастрэйшыя праблемы ў галіне навакольнага асяроддзя, як забруджванне прыроды, прыродныя або тэхнагенныя катастрофы, скарачэнне біялагічнай разнастайнасці, разбурэнне прыродных або культурных ландшафтаў.
Ахова навакольнага прыроднага асяроддзя – новая форма ва ўзаемадзеянні чалавека і прыроды, народжаная ў сучасных умовах. Яна ўяўляе сабой сістэму дзяржаўных і грамадскіх мер (тэхналагічных, эканамічных, адміністрацыйна-прававых, асветніцкіх, міжнародных), накіраваных на гарманічнае ўзаемадзеянне грамадства і прыроды, захаванне і ўзнаўленне дзеючых экалагічных суполак і прыродных рэсурсаў у імя сучасных і будучых пакаленняў. Глабальныя наступствы пашкоджання прыроднага асяроддзя закранулі ўсе краіны, бо экалагічныя праблемы “не прызнаюць” дзяржаўных меж. Гэтыя праблемы адносяцца да шэрагу найважнейшых і вызначаюць узровень дабрабыту ўсёй сусветнай цывілізацыі ўвогуле і нашай дзяржавы ў прыватнасці.
Ахова навакольнага асяроддзя, рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, забеспячэнне экалагічнай бяспекі чалавека – неад’емная ўмова ўстойлівага эканамічнага і сацыяльнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Дзяржава імкнецца забяспечыць абарону правоў чалавека на спрыяльнае для яго жыцця і здароўя навакольнае асяроддзе, вызначае прававыя і эканамічныя сродкі і метады яго аховы і захавання.
На выстаўцы прадстаўлена звыш 100 дакументаў на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні, буклеты.
Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:
- міжнароднае і рэгіянальнае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. Дзейнасць ЮНЕП;
- міжнародныя прававыя дакументы па ахове навакольнага асяроддзя;
- праблема вычарпальнасці прыродных рэсурсаў;
- захаванне біяразнастайнасці;
- праблема забруджвання атмасферы;
- змена клімату;
- забруджванне водных рэсурсаў;
- палітыка Рэспублікі Беларусь у галіне аховы навакольнага асяроддзя.
Выстаўка будзе цікавая вучоным, выкладчыкам, студэнтам, спецыялістам у галіне прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя і ўсім, хто цікавіцца экалагічнымі праблемамі і праблемай захавання біялагічнай разнастайнасці нашай планеты.
Карысныя спасылкі
- Праграма ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЕП)
- Прыродаахоўная дзейнасць ААН
- Змяненні клімату
- Карэнныя народы і навакольнае асяроддзе
- Факты пра пустыні і апустыньванне
- Знікаючыя віды дзікай прыроды
- ААН працуе для людзей і планеты
- Захаванне біялагічнай разнастайнасці (Раздзел 15 Парадку дня на XXI стагоддзе)
- Сусветны дзень навакольнага асяроддзя (5 чэрвеня)
- Сусветны дзень водных рэсурсаў (22 сакавіка)
- Міжнародны дзень Маці-Зямлі (22 красавіка)
- Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці (22 мая)
- Сусветны дзень акіянаў (8 чэрвеня)
- Сусветны дзень барацьбы супраць апустыньвання і засухі (17 чэрвеня)
- Міжнародны дзень аховы азонавага слоя (16 верасня)
- Міжнародны дзень прадухілення эксплуатацыі навакольнага асяроддзя ў час вайны і ўзброеных канфліктаў (6 лістапада)
- Міжнародны год лясоў (2011 год)
- Міжнародны год біяразнастайнасці (2010 год)
- Міжнародны год планеты Зямля (2008 год)
- Дзесяцігоддзе Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, прысвечанае пустыням і барацьбе супраць апустыньвання (2010–2020 гады)
- Міжнароднае дзесяцігоддзе дзеянняў "Вада для жыцця" (2005–2015 гады)
- Канферэнцыя ААН па змяненні клімату (Балі, Інданезія, 3–14 снежня 2007 года)
- Мерапрыемства высокага ўзроўню па змяненні клімату (24 верасня 2007 года)
- Сустрэча на вышэйшым ўзроўні "Планета Зямля + 5" (1997 год)
- Канферэнцыя ААН па навакольным асяроддзі і развіцці (1992 год)
- Канферэнцыя ААН па праблемах навакольнага асяроддзя для чалавека (5–16 чэрвеня 1972 года)