ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Круглы стол "Даследаванне правененцый у Беларусі"
Жыхара Тэхаса забралі ў паліцыю з-за не здадзенай у бібліятэку кнігі

Навука. Супрацоўніцтва. Развіццё

Навука. Супрацоўніцтва. Развіццё
Іншыя навіны

З 5 лістапада па 1 снежня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта выстаўка “Навука. Супрацоўніцтва. Развіццё”, прысвечаная Сусветнаму дню навукі за мір і развіццё.


Гэты Дзень быў заснаваны на 31-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў 2001 годзе (дакумент 31С/56) і штогод адзначаецца 10 лістапада, пачынаючы з 2002 года. Ідэя правядзення Сусветнага дня навукі за мір і развіццё ўзнікла пад час Сусветнай канферэнцыі па навуцы, якая была арганізавана ЮНЕСКА і Сусветным саветам па навуцы і праходзіла ў Будапешце (Венгрыя) у 1999 годзе. Удзельнікі канферэнцыі выказалі прапанову заснаваць гэтае свята і заявілі, што святкаванне гэтага Дня штогод дасць магчымасць ярчэй прадэманстраваць уклад навукі ў дасягненне ўстойлівага развіцця ў інтарэсах міру і прывядзе да больш якаснага ўзаемадзеяння грамадскасці і навукі ў рашэнні першаступенных праблем глабальнага маштабу.

На канферэнцыі адзначалася, што абвяшчэнне Сусветнага дня навукі за мір і развіццё яшчэ раз пацвярджае схільнасць сучаснага грамадства да мэт, абвешчаных у Дэкларацыі аб навуцы і выкарыстанні навуковых ведаў, і садзейнічае ажыццяўленню рэкамендацый, якія размешчаны ў Павестцы дня ў сферы навукі – Рамках дзеянняў.

Выконваючы мэту, з якой быў уведзены Сусветны дзень навукі ў імя міру і развіцця, ЮНЕСКА кожны год праводзіць вялікую работу з навуковымі і грамадскімі калектывамі, навучальнымі ўстановамі, урадавымі арганізацыямі. У спіс мерапрыемстваў уваходзяць дні адкрытых дзвярэй, семінары і круглыя сталы, арганізацыя экскурсій у музеі і на тэматычныя выстаўкі і іншыя дзеянні. Мэтай Дня з’яўляецца аднаўленне нацыянальных, а таксама міжнародных абавязацельстваў у сферы навукі за мір і развіццё і намер падкрэсліць адказнае выкарыстанне навукі на карысць грамадства. Сусветны дзень навукі за мір і развіццё таксама накіраваны на павышэнне ўзроўню інфармаванасці грамадскасці пра важнасць навукі і ліквідацыі разрыву паміж навукай і грамадствам.

Чалавек падвяргае небяспецы функцыянаванне планетарнай сістэмы. Сённяшнія мадэлі эканомікі і развіцця прывялі да з’яўлення шматлікіх сацыяльных, экалагічных і эканамічных крызісных сітуацый і праблем. Навука з’яўляецца крыніцай ведаў для вырашэння гэтых праблем. Але не дастаткова вузкаспецыялізаваных даследаванняў. Патрэбны інавацыйны падыход, які ахоплівае ўсе сферы навукі і тэхнікі, злучае новыя прарыўныя дысцыпліны з традыцыямі і спрадвечнымі ведамі, якія захаваліся ў розных народаў.

Сусветны дзень навукі за мір і развіццё дае магчымасць зноў пацвердзіць сілу навукі для пабудовы лепшага свету. Менавіта дзякуючы чалавечаму розуму, навуковым даследаванням і інавацыям чалавецтва можа знайсці заўтра адказы на выклікі, якія здаюцца непераадольнымі сёння. Навука з’яўляецца лепшым сродкам для падтрымкі інклюзіўнага і справядлівага развіцця і забеспячэння глабальнай устойлівасці.

На выстаўцы прадстаўлена каля 60 дакументаў на рускай, англійскай, нямецкай і французскай мовах: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.).

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Сусветныя тэндэнцыі, праблемы і перспектывы развіцця навук у сучасным грамадстве.
  • Навука і інавацыйнае развіццё грамадства.
  • Навука і адукацыя.
  • Міжнароднае супрацоўніцтва і дзейнасць міжнародных арганізацый у сферы навукі.
  • Стан і перспектывы развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе карысная навукова-даследчым работнікам, сацыёлагам, эканамістам, спецыялістам у сферы тэхнічных, гуманітарных, натуральных навук, а таксама выкладчыкам і студэнтам ВНУ.

Карысныя спасылкі

Дзейнасць ААН

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА)

Дакументы

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам