ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Вывучаем эканамічныя навукі, не выходзячы з дому
Красуй, мая краіна

Недапісанае слова

Недапісанае слова
Іншыя навіны

З 2 чэрвеня па 2 ліпеня ў зале беларускай літаратуры праходзіць юбілейная кніжная выстаўка “Недапісанае слова”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага (1900–1944).

Класік беларускай літаратуры, выдатны пісьменнік-рэаліст, майстар манументальнага эпічнага жанру, адзін з заснавальнікаў сацыяльна-псіхалагічнага рамана, удумлівы і таленавіты мастак слова, “сапраўдны знаўца чалавечых душ” Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) стварыў такія вобразы, якія жывуць і сёння.

Імя пісьменніка шырока вядома не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Пражыў ён усяго сорак чатыры гады, але за такі кароткі час стварыў раманы, аповесці, апавяданні, п’есы, якія належаць да лепшых здабыткаў беларускай прозы і драматургіі. Яго творы, глыбокія па думцы, простыя, праўдзівыя і сардэчныя, вучаць любіць свой народ, бацькаўшчыну, паважаць простага чалавека і яго працу, шанаваць родную мову, багатыя здабыткі нацыянальнай культуры.

Усяго выстаўка налічвае больш за 250 дакументаў. Сярод прадстаўленых твораў – апавяданні “Па дарозе”, “Пачуцці”, “Вераснёвыя ночы”, “Вялікае сэрца”, “Маленькая жанчына”, аповесці “Лявон Бушмар”, “Люба Лук’янская”, “Заўтрашні дзень”, раманы “Сястра”, “Зямля”, “Бацькаўшчына”, “Трэцяе пакаленне”, “Пошукі будучыні”,“Вялікі дзень”, “Млечны Шлях”, п’еса “Ірынка”, зборнік сатырычных фельетонаў “Кат у белай манішцы”, зборнік гумарыстычных твораў “Вяселле ў Скіп'ёўскім Пераброддзі”, кнігі для дзяцей “Насцечка”, “Як дзядзька Тамаш напалохаў ваўкоў” і іншыя, а таксама нарысы, публіцыстычныя артыкулы і дзённік пісьменніка.

Асобным раздзелам экспануюцца пераклады К. Чорнага з рускай, украінскай, чэшскай, грузінскай моў.

Дапаўняюць экспазіцыю манаграфіі і шматлікія артыкулы, якія раскрываюць жыццёвы і творчы шлях таленавітага празаіка. Пра яго пісалі І. Навуменка, А. Адамовіч, М. Тычына, Б. Сачанка, В. Вітка, М.Лынькоў і інш.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Уваход на выстаўку – па чытацкім білецеці білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам