ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя новых кніг
Прэзентацыя зборніка “Калекцыянер”

Нябачныя для ўсіх анёлы…

Нябачныя для ўсіх анёлы…
Іншыя навіны

З 15 снежня па 4 студзеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць тэматычная выстаўка “Нябачныя для ўсіх анёлы…”.


Слова “анёл” у перакладзе з грэчаскай азначае “веснік” або “пасланец”. Гэтыя бесцялесныя істоты, якіх адлюстроўваюць з крыламі, служаць пасланцамі Бога, пасрэднікамі паміж Ім і людзьмі. Легкакрылыя веснікі незямной прасторы, жыхары неба, добрыя ахоўнікі, якія як маланка, як думка, ляцяць на дапамогу людзям… Складана ўявіць рэлігію без веры ў анёлаў.

Са старажытных часоў людзі ўкладвалі свае лепшыя мары пра дасканаласць у вобраз акрыленай чалавекападобнай істоты.

Выявы святых нябесных пасланцоў сталі неад’емнай часткай шматлікіх выдатных твораў іканапісу, увасобіліся ў жывапісе, графіцы і скульптуры.

Анёлы – тыповыя персанажы навагодніх і калядных паштовак, на якіх яны адлюстроўваюцца пераважна дзецьмі як самыя чыстыя і бязгрэшныя.

На выстаўцы экспануюцца кнігі, альбомы, ілюстрацыі ікон і рэпрадукцыі маляўнічых палотнаў, якія раскрываюць вобраз анёлаў у літаратуры і мастацтве. Сярод дакументаў звяртаюць на сябе ўвагу кніга І. Бенчава “Иконы ангелов” (2005), прысвечаная аднаму з раздзелаў іканаграфіі – адлюстраванню свету анёлаў, выданне Р.Э. Гуілі “Энциклопедия ангелов” (2008) і інш.

Экспазіцыю дапаўняе калекцыя паштовак.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена звыш 50 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

   

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам