ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт у Дзяржаўную бібліятэку Берліна
Музей, Дняпро і родная хата

Пад небам памяці і слова

Пад небам памяці і слова
Іншыя навіны

З 2 па 31 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Пад небам памяці і слова”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, публіцыста, драматурга, грамадскага дзеяча І. Чыгрынава (1934–1996).


Творчасць народнага пісьменніка Беларусі (1994), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1974), Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1979) Івана Гаўрылавіча Чыгрынава стала ў беларускай літаратуры ХХ ст. яркай старонкай, у якую майстар слова ўпісаў цыкл раманаў пра Вялікую Айчынную вайну, кнігі апавяданняў і публіцыстыкі, гістарычныя драмы і п’есы.

У невычэрпнай для беларускай літаратуры тэме Вялікай Айчыннай вайны, вядучай у творчасці цэлага шэрага пісьменнікаў, І. Чыгрынаў у раманах “Плач перапёлкі” (1970), “Апраўданне крыві” (1976), “Свае і чужынцы” (1983), “Вяртанне да віны” (1992), “Не ўсе мы згінем” (1996) сказаў не толькі сваё адметнае слова, але выступіў наватарам. Як адзначыў пісьменнік А. Кудравец: “…наватарства І. Чыгрынава праявілася ў яго лепшым рамане «Плач перапёлкі», у якім ружовы рамантызм літаратурнай партызаншчыны ...саступіў месца глыбокай бытавой трагедыі народа, якога кінулі ў пекла вайны...”.

Пасля эпапеі пра вайну І. Чыгрынаў ужо як драматург звярнуўся да гісторыі, вынікам чаго сталі гістарычныя драмы “Следчая справа Вашчылы” (1988), “Звон – не малітва” (1988), “Ігракі” (1990), “Прымак” (1994), “Зайграй, хлопча малы” (1995) і інш.

Іван Чыгрынаў вядомы таксама як кінасцэнарыст, суаўтар сцэнарыя тэлефільма “Руіны страляюць…” (1970, разам з І. Новікавым; адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР).

Юбілейная экспазіцыя адкрываецца раздзелам “Раманіст, драматург, апавядальнік, публіцыст”. У ім прадстаўлены кніжныя выданні; часопісы з першымі публікацыямі твораў І. Чыгрынава; выбраныя выданні, у тым ліку “Выбраныя творы” серыі “Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі” (2006) і серыі “Беларускі кнігазбор” (2013); зборнікі апавяданняў, што выходзілі ў расійскіх выдавецтвах “Советский писатель”, “Художественная литература”, “Известия”, “Воениздат”; творы на беларускай, рускай, балгарскай, нямецкай, латышскай, малдаўскай мовах; зборнікі літаратурна-крытычных артыкулаў, публіцыстыкі і дзённікавых нататкаў (“Паміж сонцам і месяцам”, “Новае ў жыцці, новае ў літаратуры”), а таксама нарыс пра жыццё і дзейнасць дзеяча беларускай культуры М. Нікіфароўскага “Николай Яковлевич Никифоровский” (1960), напісаны ў суаўтарстве з В. Бандарчыкам.

Раздзел “Мастацкі свет Івана Чыгрынава” прадстаўляе матэрыялы, якія ўводзяць у лабараторыю пісьменніка, раскрываюць унутраны свет аўтара і яго герояў. Тут размешчаны артыкулы, водгукі і развагі пра творчасць пісьменніка, якія зрабілі крытыкі і літаратуразнаўцы. Сярод аўтараў – Д. Бугаёў, А. Марціновіч, В. Смаль, Н. Еўчык і інш. Раздзел таксама ўключае шэраг энцыклапедычна-даведачных выданняў, якія ўтрымліваюць біяграфічныя звесткі пра І. Чыгрынава.

Усяго на выстаўцы экспануецца звыш 130 выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам