ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Бібліятэка, кніга, чытанне ў сучасным соцыуме: філасофскія аспекты
Інфармацыйныя тэхналогіі, камп’ютэрныя сістэмы і выдавецкая прадукцыя для бібліятэк

Паэзія жыцця і любові

Паэзія жыцця і любові
Іншыя навіны

З 1 па 31 снежня 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Паэзія жыцця і любові”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка і перакладчыка Кастуся (Канстанціна Ціханавіча) Кірэенкі (1918–1988).


Творчы пошук Кастуся Кірэенкі быў грунтоўны і плённы. У беларускай паэзіі ён сцвердзіў сябе як паэт мужнага і глыбокага лірычнага таленту.

Аснову першага раздзела экспазіцыі “Прага чалавечнасці” складаюць зборы твораў аўтара, асобныя выданні такіх паэтычных зборнікаў, як “Ранак ідзе” (1945), “Пасля навальніцы” (1947), “Мая рэспубліка” (1949), “Светлая хваля” (1959), “Слаўся, юнацтва” (1961), “Смага” (1962), “Жывыя ідуць наперад” (1964), “Цёплая радуга” (1966), “Ручаіны шукаюць ракі” (1967), “Кніга ста песень” (1971), “Сіні вырай” (1976), “Заўсёды з Радзімай” (1980), “Дэкрэтам сэрца” (1983), “Калыска вятроў” (1985), “Вандроўнае шчасце. Рыбацкая паэма” (1988), “Ты ўсё знаеш, мая песня” (1995), а таксама публікацыі твораў паэта ў зборніках і перыядычных выданнях.

Значнае месца ў раздзеле займаюць пераклады твораў Кастуся Кірэенкі на рускую, украінскую, малдаўскую, французскую і іншыя мовы.

У наступным раздзеле “Творчым шляхам” прадстаўлена перакладчыцкая дзейнасць Кастуся Кірэенкі. Пісьменнік перакладаў на беларускую мову творы такіх паэтаў, як У. Маякоўскі, Л. Смалянскі, М. Нарышкін, В. Біянкі, А. Міцкевіч, М. Нагнібеда, В. Карамазаў і інш.

З жыццём і творчасцю юбіляра знаёмяць публікацыі, змешчаныя ў раздзеле “Спадарожнік часу”.

На выстаўцы экспануецца больш за 90 дакументаў.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам