ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Наша зямля – наша багацце!
Жылі-былі казкі...

Першы дырэктар: вядомыя і невядомыя старонкі біяграфіі

Першы дырэктар: вядомыя і невядомыя старонкі біяграфіі
Іншыя навіны

З 1 верасня ў музеі кнігі (пам. 347) арганізавана выстаўка “Першы дырэктар: вядомыя і невядомыя старонкі біяграфіі”, прысвечаная І.Б. Сіманоўскаму і прымеркаваная да 120-годдзя з дня яго нараджэння.

Імя Іосіфа Бенцыянавіча Сіманоўскага назаўсёды ўвайшло ў гісторыю бібліятэчнай справы ў Беларусі. Ён адзін з арганізатараў і першы дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, бібліёграф, перакладчык, педагог. Нарадзіўся 24 красавіка 1892 г. у Бабруйску ў сям’і рамесніка-смалакура. Скончыў Віленскую другую гімназію, вучыўся ў Францыі (Парыж, Сарбона, літаратурны факультэт, 1910–1911), закончыў Бёрнскі ўніверсітэт у Швейцарыі (літаратурнае аддзяленне філасофскага факультэта, 1911–1914). 

Першыя крокі ў бібліятэчнай галіне І.Б. Сіманоўскі зрабіў у 1917 г., калі працаваў у Маскве, у рэдакцыі энцыклапедыі Граната і ў гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна. У 1918 г. ён стаў загадчыкам бібліятэкі ў Бабруйску, а з 1921 г. узначаліў бібліятэку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якая ў хуткім часе набыла статус дзяржаўнай. 

Амаль сорак гадоў Іосіф Бенцыянавіч быў дырэктарам галоўнай бібліятэкі краіны. На час яго працы выпала шмат няпростых перыядаў развіцця ўстановы: этап арганізацыі і станаўлення, узвядзенне першага спецыялізаванага будынка, ваеннае ліхалецце і аднаўленне страчаных фондаў. Усё жыццё, творчыя сілы былі аддадзены служэнню бібліятэчнай справе ў Беларусі.

Выстаўка створана на арыгінальных матэрыялах з асабістага архіва І.Б. Сіманоўскага, якія захоўваюцца ў фондзе бібліятэкі і дэманструюцца ўпершыню. Сярод іх – унікальныя службовыя дакументы 1921–1944 гг., рукапісы прац па бібліяграфіі і гісторыі бібліятэчнай справы ў Беларусі, пераклады вершаў, лісты і паштоўкі ад вядомых бібліятэчных дзеячаў, кнігі з дароўнымі надпісамі Іосіфу Бенцыянавічу, фотаздымкі розных гадоў і асабістыя рэчы. Асаблівую цікавасць выклічуць асобнікі твораў Э. Верхарна з уладальніцкімі запісамі І.Б. Сіманоўскага і шматлікімі паметамі на палях алоўкам, што выдатна ілюструюць творчую лабараторыю перакладчыка.

Выказваем шчырыя словы падзякі за дапамогу ў стварэнні выстаўкі сыну Іосіфа Бенцыянавіча – Генрыху Іосіфавічу Сіманоўскаму.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 85.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам