ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дзіцячы пакой запрашае на творчае мерапрыемства
Выпушчаны памятныя манеты да юбілею М. Багдановіча

Перыядычныя выданні – юбіляры 2011 года

Перыядычныя выданні – юбіляры 2011 года
Іншыя навіны

З 2 лістапада па 31 снежня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка "Перыядычныя выданні – юбіляры 2011 года".


У экспазіцыі прадстаўлены юбілейныя выпускі газет і часопісаў, а таксама матэрыялы пра іх.

Сёлета 90-годдзе адсвяткавалі два найстарэйшыя выданні краіны – газета Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь "Белорусская военная газета. Во славу Родины", заснаваная 22 чэрвеня 1921 года, і грамадска-палітычная газета "Белорусская нива", якая выдаецца са студзеня 1921 года. З публікацый, прадстаўленых у экспазіцыі, можна пазнаць пра багатую гісторыю, слаўныя традыцыі і этапы вялікага шляху, які прайшлі гэтыя выданні.

У ліку юбіляраў – сатырычна-гумарыстычны ілюстраваны альманах "Вожык", які адзначыў у ліпені сямідзесяцігадовы юбілей. Наведвальнікам выстаўкі будзе цікава пазнаць, што першы нумар гэтага выдання ўбачыў свет ў Гомелі 5 ліпеня 1941 года ў выглядзе агітплаката з назвай "Раздавім фашысцкую гадзіну", затым з 1942 года – як газета-плакат з той жа назвай, а са жніўня 1945 года – як часопіс сатыры і гумару "Вожык".

Працягваюць экспазіцыю матэрыялы, прысвечаныя дваццацігоддзю газет "Рэспубліка", "Народнае слова", "Прессбол", якія заваявалі заслужаную папулярнасць і любоў у чытачоў.

Усяго жа на выстаўцы прадстаўлена каля дваццаці перыядычных выданняў-юбіляраў.

Кантактны тэлефон: 293-27-85.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам