ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Заняткі на выстаўцы “Францыск Скарына і наш час”
Семінар па выкарыстанні прадукцыі Oxford University Press

Помні, свет уратаваны!

Помні, свет уратаваны!
Іншыя навіны

Вялікай Перамозе Нацыянальная бібліятэка Беларусі прысвячае тэматычную кніжную выстаўку “Помні, свет уратаваны!”, якая праводзіцца з 25 красавіка па 20 чэрвеня на 2-м паверсе кальцавога калідора.


У экспазіцыі прадстаўлена звыш 150 кніг, выдадзеных за апошнія тры гады, якія расказваюць пра гераізм, мужнасць і стойкасць савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта і апавяданні пра ўнікальныя чалавечыя лёсы, невядомыя або малавядомыя ваенныя падзеі, інтэрнацыянальны характар подзвігаў, якія здзяйсняліся ў імя Перамогі. Галоўны сэнс твораў – святая памяць пра тых, хто заваяваў права на неўміручасць самай дарагой цаной – цаной жыцця.

Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг. навечна застанецца ў гераічным летапісе нашай краіны як знак нацыянальнага гонару, воінскай славы і доблесці. Менавіта жыхары Беларусі першымі прынялі на сябе вераломны ўдар 22 чэрвеня 1941 г. Тысячы нашых суайчыннікаў у бязлітаснай барацьбе з ворагам паказалі прыклады мужнасці, стойкасці і гераізму, выконвалі адказныя задачы па абароне Айчыны. Перамога вяршылася не толькі ў вялікіх бітвах, але і ў баях за кожную вышыню, кожны населены пункт, кожны горад, кожную вёску.

На месцах кровапралітных баёў у гарадах і населеных пунктах сёння стаяць мемарыялы, помнікі і абеліскі, да іх зноў і зноў прыходзяць людзі ўсіх пакаленняў, каб пакланіцца несмяротнаму подзвігу землякоў. Памяць пра герояў ушанавана ў назвах вуліц, плошчаў, сквераў.

Наш святы абавязак – захоўваць гэтую гераічную спадчыну, баявыя традыцыі беларускага народа, перадаваць новаму пакаленню самае святое пачуццё – любові да Радзімы, суверэннай і незалежнай Беларусі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам