ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Нашы акіяны – наша будучыня
Тутэйшыя – тутэйшыя

Праблемы наркаманіі скрозь прызму права

Праблемы наркаманіі скрозь прызму права
Іншыя навіны

З 8 чэрвеня па 2 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта выстаўка “Праблемы наркаманіі скрозь прызму права”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы з ужываннем наркотыкаў і іх незаконным абаротам.

Злоўжыванне наркатычнымі сродкамі і псіхатропнымі рэчывамі, іх незаконны абарот – шматгранная, комплексная сацыяльная праблема, якая ў апошнія дзесяцігоддзі набыла глабальны характар і востра стаіць практычна перад усім светам. ААН афіцыйна назвала наркаманію нароўні з ядзернай вайной і экалагічнай катастрофай адной з трох галоўных пагроз цывілізацыі.

З моманту прыняцця Канвенцыі ААН аб барацьбе супраць незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў 1988 г. і станаўлення прававых асноў міжнароднай сістэмы кантролю за абаротам хімічных рэчываў, якія часта выкарыстоўваюцца пры незаконным вырабе наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, кампетэнтныя органы многіх краін выдалі адпаведныя нацыянальныя заканадаўчыя і iншыя акты, укараніўшы як абавязковыя, так і рэкамендаваныя канвенцыяй меры і механізмы кантролю.

У мэтах забеспячэння абароны жыцця і здароўя грамадзян Рэспублікі Беларусь, стварэння ўмоў для бяспечнага развіцця дзяцей і моладзі, спынення распаўсюджвання наркаманіі як пагрозы для дэмаграфіі і здароўя нацыі, забеспячэння бяспекі грамадства і дзяржавы, 28 снежня 2014 г. быў прыняты Дэкрэт № 6 “Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў”, які ўвайшоў у сілу 1 студзеня 2015 г. i замацаваў шэраг антынаркатычных ініцыятыў. Дэкрэт прадугледжвае як удасканаленне ўжо існуючага нацыянальнага заканадаўства, так і шэраг новаўвядзенняў, якія не маюць аналагаў у нормах міжнароднага антынаркатычнага права.

Высокая ступень грамадскай небяспекі распаўсюджвання наркотыкаў прымусіла зрабіць больш жорсткім крымінальную адказнасць за падобныя злачынствы. З 4 лютага 2015 года ўвайшоў у сілу дапаўненні і змяненні ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, якія зрабілі больш жорсткай крымінальную адказнасць за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў. Так, быў павялічаны максімальны тэрмін пазбаўлення волі за збыт наркотыкаў заведама непаўналетняму – да 15 гадоў, уведзена крымінальная адказнасць за дзеянні, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека ў выніку спажывання ім наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў, у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 12 да 25 гадоў. У прафілактычных мэтах мінімальны ўзрост, з якога наступае адказнасць за збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў або аналагаў, зніжаны да 14 гадоў (раней быў з 16 гадоў).

Трэба адзначыць, што ў апошнія гады ў Рэспубліцы Беларусь скарацілася колькасць злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам і спажываннем наркотыкаў, у тым ліку з удзелам непаўналетніх, асаблівую пагрозу сёння ўяўляе фарміраванне пранаркатычнай свядомасці, перш за ўсё ў маладых людзей.

Выстаўка можа быць карысная выкладчыкам і студэнтам (курсантам) устаноў вышэйшай адукацыі юрыдычнага профілю, работнікам праваахоўных органаў. На ёй прадстаўлена больш за 100 кніг, аўтарэфератаў, перыядычных выданняў.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнароднае супрацоўніцтва ў барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў
  • Крымінальная адказнасць за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў: расійскі і замежны досвед
  • Удасканаленне антынаркатычнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
  • Праблемы папярэджання і процідзеяння наркаманіі сярод моладзі

Спіс літаратуры па тэме выстаўкі

Матэрыял прадстаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Беларускі фальклор і “Век людзей”

13 Жні 2020

З красавіка 2019 года ў літаратурным часопісе “Маладосць” друкуецца фэнтэзійны раман “Век людзей” супрацоўніцы аддзела суправаджэння інтэрнэт-партала НББ Маргарыты Латышкевіч.
Ці варта сёння пісаць фантастыку і дзе карані “Века”? Аўтарка, якая вядзе на партале НББ чытацкі блог, распавяла пра свой вопыт напісання вялікай прозы.

Аўтарскі погляд

Супрацоўнік Нацыянальнай бібліятэкі ўзяў удзел у перадачы тэлеканала “Россия 1”

12 Жні 2020

Андрэй Бараноўскі, галоўны бібліёграф НІА бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, гісторык-краязнаўца, аўтар кнігі “Лепельское пехотное училище”, узяў удзел у тэлевізійнай перадачы тэлеканала “Россия 1” з цыкла “Память огненных лет”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

11 Жні 2020

Паступовыя змены ў жыцці грамадства пэўным чынам адбіваюцца і на перакананнях, на думках пісьменнікаў, асабліва тых, якія ствараюць на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. З Міколам Чарняўскім, празаікам, паэтам, публіцыстам, аўтарам шматлікіх твораў для дзяцей, паразмаўлялі пра бачанне мінулага і сучаснасці, а таксама пра спадзяванні ды будучыню.

Навіны бібліятэк

10 Жні 2020

Знакаміты беларускі навуковец Гаўрыла Гарэцкі нарадзіўся 10 красавіка 1900 года ў вёсцы Малая Багацькаўка Мсціслаўскага павета ў сям’і Івана і Еўфрасінні Гарэцкіх. У нашай гісторыі ён вядомы як геолаг, географ, эканаміст, адзін з заснавальнікаў і акадэмік Беларускай акадэміі навук, дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі. З яго сям’і выйшаў і вядомы беларускі пісьменнік Максім Гарэцкі – старэйшы брат Гаўрылы.

Навіны бібліятэк

111