ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Высокая нота творчасці
Адкрыццё выстаўкі “12+”

Прага спазнавання і асэнсавання

Прага спазнавання і асэнсавання
Іншыя навіны

З 2 па 22 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) ладзіцца выстаўка “Прага спазнавання і асэнсавання”, прысвечаная 80-годдзю Міколы (Мікалая Мікалаевіча) Арочкі, беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка, перакладчыка.


У экспазіцыі прадстаўлена больш за 120 дакументаў, якія сістэматызаваны ў пяці раздзелах.

Першы раздзел “Промні душы чалавечай” уключае кнігі аўтара, сярод якіх паэтычныя зборнікі “Не ўсе лугі пакошаны...” (1958), “У птушынай вёсцы” (1964), “Кветкі бяссмертніка” (1972), “Матчына жыта” (1978), “Падземныя замкі” (1986), “Памяць зярнятаў” (1991), выданні драматычных паэм “Курганне. Крэва” (1982), “Судны дзень Скарыны” (1991, 2001), а таксама аповесць “Хай расце маладая таполя” (1964).

Пяру М. Арочкі належыць шмат зборнікаў літаратурна-крытычных прац, у якіх разглядаецца стан і развіццё беларускай паэзіі (“Галоўная служба паэзіі“ (1974), “Сучасная беларуская паэзія” (1976), “Беларуская савецкая паэма” (1979), "Саюз часу і майстэрства" (1981), "Поэзия и война" (1987)), і асобна выдадзеныя манаграфіі, прысвечаныя творчасці В. Таўлая, А. Куляшова, М. Танка.

Сярод выданняў, якія экспануюцца, – зборнікі, што выйшлі ў сааўтарстве: “На парозе 90-х” (1993), “Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей” (Кн. 3. 1994, Кн. 4. 1995).

Працягвае выстаўку раздзел “Паэзія стваральнай працы і міру”, у якім прадстаўлены публікацыі твораў пісьменніка, змешчаныя ў часопісах і калектыўных зборніках.

Пераклады твораў М. Арочкі на рускую, украінскую, англійскую і іншыя мовы свету экспануюцца ў раздзеле “Словам і душой”.

Значнае месца ў творчасці пісьменніка займае перакладчыцкая дзейнасць. У раздзеле выстаўкі "Майстэрства перакладчыка, рэдактара, рэцэнзента" дэманструюцца шматлікія пераклады М. Арочкі, сярод якіх творы А. Пракоф’ева, Я. Райніса, У. Бранеўскага, Дж. Байрана і іншых паэтаў.

Завяршае экспазіцыю раздзел “Жыццёвы і мастацкі свет Міколы Арочкі”, у якім пададзены публікацыі калег і сяброў пра жыццё і творчасць паэта.

Выстаўка багата ілюстравана фотаздымкамі.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам