ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
З мірам і любоўю
Шмат чытаеш? Ідзі ў клуб!

Права быць дзіцём

Права быць дзіцём
Іншыя навіны

З 13 па 25 лістапада ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) арганізавана тэматычная выстаўка “Права быць дзіцём”, прысвечаная Сусветнаму дню дзіцяці.


Гэты Дзень быў заснаваны ў 1954 годзе рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя 836 (IX)) і штогод адзначаецца 20 лістапада.

Асамблея ў сваёй рэзалюцыі адзначыла, што Сусветны дзень дзіцяці – гэта дзень сусветнага брацтва і ўзаемаразумення дзяцей, дзень, прысвечаны дзейнасці, накіраванай на забеспячэнне дабрабыту дзяцей ва ўсім свеце.

Дата 20 лістапада для правядзення свята была абрана не выпадкова. Менавіта ў гэты дзень у 1959 годзе Генеральная Асамблея прыняла Дэкларацыю праў дзіцяці, а праз трыццаць гадоў у гэты ж дзень у 1989 годзе была прынята Канвенцыя аб правах дзіцяці.

Дэкларацыя праў дзіцяці стала першым дакументам ААН, які датычыўся праў дзяцей. У ёй адзначалася, што “чалавецтва абавязана даваць дзіцяці лепшае з наяўнага”, гарантаваць правы дзяцей на абарону, адукацыю, ахову здароўя, месца пражывання і паўнацэннае харчаванне.

Канвенцыя па правах дзіцяці – першы і асноўны міжнародна-прававы дакумент, дзе правы дзіця сталі разглядацца на ўзроўні міжнароднага права. Артыкулы Канвенцыі дэталізуюць індывідуальныя правы дзяцей на поўнае развіццё сваіх магчымасцей ва ўмовах, свабодных ад голаду і нястачы, жорсткасці, эксплуатацыі і іншых форм злоўжыванняў.

У маі 2002 года была склікана Спецыяльная сесія Генеральнай Асамблеі ААН па становішчы дзяцей. На гэтай сесіі ўпершыню ў састаў афіцыйных дэлегацый уваходзілі дзеці. Галоўным вынікам форуму стала афіцыйнае прыняцце 180 дзяржавамі выніковага дакумента – Дэкларацыі і Плана дзеянняў “Свет, прыдатны для жыцця дзяцей”. Дакумент уключаў 21 пэўную мэту з упорам на чатыры галоўныя прыярытэты: садзейнічанне здароваму ладу жыцця; садзейнічанне забеспячэнню якаснай адукацыі; абарона дзяцей ад жорсткага абыходжання, эксплуатацыі і насілля; барацьба з ВІЧ/СНІДам.

Падтрымкай і абаронай праў на бяспечнае, здаровае і шчаслівае дзяцінства займаецца Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ), створаны ў 1946 годзе. Па ўсім свеце ЮНІСЕФ ажыццяўляе праграмы, накіраваныя на захаванне здароўя і паўнацэннае развіццё кожнага дзіця, змагаецца з дыскрымінацыяй, праводзіць дабрачынныя акцыі і інфармацыйныя кампаніі, дапамагае дзецям і сем’ям, якія сталі ахвярамі надзвычайных сітуацый і прыродных катаклізмаў.

Рэспубліка Беларусь ратыфікавала Канвенцыю аб правах дзіцяці яшчэ ў 1990 годзе. У адпаведнасці з ёй 19 лістапада 1993 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці”. Сёння наша краіна – гэтая дзяржава, дзе клопат пра дзяцей з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў сацыяльнай палітыкі. На 1 студзеня 2013 года колькасць дзяцей склала 1741,8 тысячы чалавек, гэта значыць 18,4 % ад агульнай колькасці насельніцтва. Дзецям прадастаўляецца бясплатная абавязковая агульная базавая адукацыя, усеагульны доступ да дашкольнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Больш за 75 % дзяцей дашкольнага ўзросту наведваюць дашкольныя ўстановы – гэты паказчык з’яўляецца адным з самых высокіх у СНД. Узровень пісьменнасці моладзі ў Рэспубліцы Беларусь складае 99,8 працэнта. Па гэтым паказчыку Беларусь апярэджвае многія дзяржавы, якія ўваходзяць у групу краін з вельмі высокім узроўнем развіцця чалавечага патэнцыялу. Паспяхова функцыянуе сістэма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, ва ўстановах якой займаецца кожны другі школьнік краіны. Створаны ўмовы для самарэалізацыі дзяцей у грамадскім жыцці.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Выстаўка складаецца з наступных раздзелаў:

  • Нацыянальныя і міжнародныя прававыя дакументы па абароне праў дзіцяці.
  • Дзейнасць ЮНІСЕФ.
  • Абарона праў і інтарэсаў дзяцей у Рэспубліцы Беларусь.
  • Садзейнічанне здароваму ладу жыцця дзяцей.
  • Забеспячэнне якаснай адукацыі для кожнага дзіцяці.
  • Абарона дзяцей ад жорсткага абыходжання, эксплуатацыі і насілля.

Выстаўка прызначана для педагогаў, юрыстаў, сацыёлагаў, работнікаў сферы адукацыі, культуры і аховы здароўя, а таксама для ўсіх, хто не раўнадушны да будучыні нашых дзяцей.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі:

Дакументы

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам