ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Летапісец беларускай гісторыі
Трагедыя. Гераізм. Памяць.

Праваслаўныя рарытэты

Іншыя навіны

З 22 кастрычніка па 21 лістапада ў музеі кнігі адкрыта выстаўка "Праваслаўныя рарытэты", на якой прадстаўлены найбольш каштоўныя экзэмпляры кірылічнай рукапіснай і старадрукаванай праваслаўнай кнігі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


У 2008 г. хрысціянскі свет адзначае знамянальную дату — 1020-годдзе Хрышчэння Русі. Упершыню святкаванне юбілею гэтай гістарычнай падзеі, якая паўплывала на ход сусветнай гісторыі, адбываецца на міжнародным узроўні - у буйнейшых гарадах Украіны, Расіі і Беларусі.

У Х ст. разам з хрысціянствам на ўсходнеславянскіх землях узнікла пісьменства і першыя рукапісныя кнігі. Святыя браты Кірыл і Мяфодзій сталі стваральнікамі славянскага алфавіта. Яны пераклалі богаслужбовыя кнігі Свяшчэннага Пісання з грэчаскай на славянскую мову. Гэтыя падзеі сталі вызначальнымі для развіцця ўсходнеславянскай кніжнасці.

На выстаўцы «Праваслаўныя рарытэты» прадстаўлены найбольш каштоўныя экзэмпляры кірылічнай рукапіснай і старадрукаванай праваслаўнай кнігі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Першы раздзел знаёміць з унікальнымі рукапіснымі помнікамі XVI–XVIІ стст., сярод якіх евангеллі, служэбнікі, жыціі святых, зборнікі слоў і павучэнняў, у тым ліку і беларускага паходжання.

У другім раздзеле выстаўкі дэманструюцца кірылічныя старадрукаваныя кнігі XVI–XVIІ стст. найбольш вядомых друкарскіх цэнтраў Беларусі (Вільна, Магілёў, Супрасль, Куцейн, Гродна), Расіі (Масква), Украіны (Кіеў, Львоў, Чарнігаў).

Асаблівае месца ў экспазіцыі займаюць арыгіналы кніг Пражскай Бібліі (1517–1519 гг.) беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны. Сапраўдны шэдэўр друкарскага мастацтва XVI ст. – Евангелле Пятра Мсціслаўца 1575 г., першае выданне віленскай друкарні братоў Мамонічаў. Каштоўным экспанатам з’яўляецца Астрожская Біблія 1581 г., надрукаваная Іванам Фёдаравым – першы поўны друкаваны пераклад Бібліі на царкоўна-славянскую мову.

У апошнім раздзеле прадстаўлены сучасныя выданні кніг Свяшчэннага Пісання.

У дадатак да выстаўкі праваслаўнай кнігі прадстаўлена невялікая экспазіцыя "Слова і вобраз", якая змяшчае прадметы хрысціянскай старажытнасці з фондаў музейна-навуковай экспазіцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Некаторыя з іх знойдзены археолагамі ў ходзе раскопак 2008 г.і дэманструюцца ўпершыню. Экспанаты падзелены на 4 групы; абразкі і крыжы энкалпіёны; пячаткі і пломбы; крыжы нацельныя і царкоўныя рэчы.

Выстаўка археалагічных знаходак праходзіць з 22 кастрычніка па 21 лістапада 2008 года.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам