ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя “Театральной критики нового времени”
Іскрынкі “Берасцейскага вогнішча”

Правы чалавека: свабода і роўнасць для ўсіх

Правы чалавека: свабода і роўнасць для ўсіх
Іншыя навіны

З 6 снежня па 3 студзеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта выстаўка “Правы чалавека: свабода і роўнасць для ўсіх”, прысвечаная Міжнароднаму дню праў чалавека.


Гэты Дзень быў абвешчаны рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя 423 (V)) у 1950 годзе і штогод адзначаецца 10 снежня. Дата абрана ў гонар прыняцця Генеральнай Асамблеяй ААН 10 снежня 1948 года Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека. Дэкларацыя стала першым сусветным дакументам, які сфармуляваў палажэнні аб правах чалавека і абвясціў правы асобы, грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды. Яна ўключана ў Кнігу рэкордаў Гінеса як дакумент, перакладзены на звыш 380 моў і дыялектаў.

Усеагульная Дэкларацыя праў чалавека стала базавым міжнародным кодэксам, на аснове якога ажыццяўлялася распрацоўка іншых міжнародных пагадненняў. Яе палажэнні ляглі ў аснову звыш 80 міжнародных дагавораў і дэкларацый па правах чалавека, вялікай колькасці рэгіянальных канвенцый, нацыянальных законаў і канстытуцый дзяржаў. У сваёй сукупнасці яны складаюць усёабдымную сістэму норм, якія маюць абавязковую юрыдычную сілу і закліканы забяспечыць падтрымку і абарону праў чалавека.

Правы чалавека – базавая каштоўнасць, якая прызнаецца ўсімі дэмакратычнымі дзяржавамі. На сёння ўсімі дзяржавамі – членамі ААН ратыфікаваны прынамсі адзін з дзевяці асноўных міжнародных дагавораў па правах чалавека, а 80% з іх ратыфікавалі чатыры або больш, што з’яўляецца канкрэтным праяўленнем універсальнасці Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека і замацаваных у ёй норм. Аднак нягледзячы на прызнанне праў чалавека у законах і ў абавязацельствах дзяржаў, у любой краіне можна выявіць прабелы ў практычнай рэалізацыі праў чалавека. Мэта ажыццяўлення Дэкларацыі ў рэальнасці для ўсіх і кожнага пакуль яшчэ застаецца не дасягнутай. Таму актыўна вядзецца пошук шляхоў пераадолення перашкод, якія замінаюць ажыццяўленню ўсіх стандартаў у сферы праў чалавека.

Галоўная мэта Міжнароднага дня праў чалавека – трыумф ва ўсім свеце паняццяў волі, бяспекі і роўнасці людзей у стаўленні адзін да аднаго. Правядзенне гэтага Дня – штогадовая магчымасць па-сапраўднаму ацаніць усё, што ўжо было зроблена ў галіне праў чалавека, і звярнуць увагу на нейкі канкрэтны аспект гэтых праў. Закранаюцца такія аспекты, як расавая дыскрымінацыя, катаванні і насільныя знікненні, а таксама правы інвалідаў, жанчын, дзяцей, мігрантаў, меншасцей і карэнных народаў.

Тэма Дня ў 2012 годзе – “Мой голас мае значэнне”. ААН прапаноўвае засяродзіць увагу грамадства на правах усіх людзей – жанчын, моладзі, меншасцей, асоб з інваліднасцю, карэнных народаў, тых, хто жыве ў галечы, і тых, хто апынуўся на самым краі жыцця. Неабходна зрабіць так, каб іх галасы былі пачуты ў грамадстве, а іх патрэбы і спадзяванні былі ўлічаны пры прыняцці рашэнняў.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае звыш 100 дакументаў. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Правы чалавека: гісторыя, тэорыя, сучаснасць.
  • Міжнародныя механізмы абароны грамадзянскіх, палітычных, сацыяльных, эканамічных і культурных праў чалавека. Усеагульная дэкларацыя праў чалавека.
  • Правы жанчын і дзяцей.
  • Правы бежанцаў і мігрантаў.
  • Правы меншасцей і карэнных народаў.
  • Ліквідацыя расавай дыскрымінацыі і апартэіду.
  • Адукацыя ў галіне праў чалавека.

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у галіне міжнароднага права, сусветнай палітыкі, міжнародных адносін і праў чалавека, а таксама студэнтам, магістрантам, выкладчыкам, палітычным і грамадскім дзеячам і ўсім, хто цікавіцца станам і рэалізацыяй праў чалавека ў сучасным свеце.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 34.

Карысныя спасылкі

Органы ААН

Тэматычныя пытанні

Дакументы

Канферэнцыі

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам