ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Акцыя “Добрая кніга”
З любоўю да людзей

Правы дзіцяці ў дарослым свеце

Правы дзіцяці ў дарослым свеце
Іншыя навіны

З 14 лістапада па 4 снежня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) ладзіцца тэматычная выстаўка “Правы дзіцяці ў дарослым свеце”, прысвечаная Сусветнаму дню дзіцяці.


Гэты Дзень быў заснаваны ў 1954 годзе рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя 836 (IX)) і штогод святкуецца 20 лістапада. Ён задумваўся не проста як свята, але і як дзень, які дапаможа звярнуць увагу грамадскасці на праблемы і цяжкасці, што акружаюць дзяцей у сучасным грамадстве. Сусветны дзень дзіцяці – гэта, перш за ўсё, напамін дарослым пра неабходнасць захавання праў дзяцей на жыццё, свабоду думкі і рэлігіі, адукацыю, адпачынак і вольны час, абарону ад фізічнага і псіхалагічнага насілля. Палітыка дзяржаў павінна пастаянна быць накіраваная на забеспячэнне матэрыяльнага і маральнага дабрабыту дзяцей ва ўсім свеце. Ім неабходны нармальныя ўмовы для дзяцінства і паўнавартаснага развіцця. За нашымі дзецьмі – наша будучыня, што мы дадзім ім сёння, тое атрымаем ад іх заўтра. Таму менавіта мы, дарослыя, павінны даць дзецям магчымасць расці здаровымі і шчаслівымі, акружанымі любоўю і клопатам, каб у далейшым стаць годнымі людзьмі, якія зробяць наш свет яшчэ лепшым.

Дата 20 лістапада для правядзення Сусветнага дня дзіцяці была абрана краінамі – удзельніцамі ААН невыпадкова. Менавіта ў гэты дзень у 1959 годзе Генеральная Асамблея прыняла Дэкларацыю праў дзіцяці. Дакумент аб’яднаў 10 асноватворных прынцыпаў і абвясціў сваёй канчатковай мэтай “забяспечыць дзецям шчаслівае дзяцінства”. Для дасягнення гэтай мэты ён заклікае “бацькоў... добраахвотныя арганізацыі, мясцовыя ўлады і нацыянальныя ўрады” захоўваць правы дзяцей, праводзячы ў жыццё адпаведныя заканадаўчыя і іншыя меры. Праз трыццаць гадоў, у 1989 годзе, у гэты ж дзень была прынята Канвенцыя аб правах дзіцяці. Палажэнні Канвенцыі зводзяцца да чатырох асноўных патрабаванняў, якія павінны забяспечыць правы дзяцей: выжыванне, развіццё, абарона і забеспячэнне актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства. Галоўны прынцып, абвешчаны Канвенцыяй, – прызнанне дзіцяці паўнавартаснай і паўнапраўнай асобай.

Гэтыя міжнародныя прававыя дакументы вызначылі правы дзяцей на адукацыю, ахову здароўя, карыстанне дасягненнямі культуры, а таксама на поўнае развіццё сваіх магчымасцей ва ўмовах, свабодных ад голаду і галечы, жорсткасці і эксплуатацыі.

Дзеці складаюць прыкладна 20–25 % насельніцтва ў кожнай краіне. Яны з’яўляюцца самымі неабароненымі людзьмі на планеце, таму маюць патрэбу ў пастаянным клопаце і абароне. У шматлікіх краінах свету ў дзяцей няма элементарных умоў для нармальнага жыцця, яны галадаюць, хварэюць, жывуць у антысанітарных умовах, схільныя да хвароб, не маюць доступу да адукацыі, не могуць выказваць сваё меркаванні. У свеце, не дажыўшы да пяцігадовага ўзросту, штогод паміраюць каля адзінаццаці мільёнаў дзяцей, многія набываюць пажыццёвыя калецтвы, становяцца разумова адсталымі. Самае страшнае ў гэтай сітуацыі тое, што гэтыя маркотныя наступствы часта з’яўляюцца вынікам беднасці, насілля, дыскрымінацыі, часам да смерці прыводзяць нават самыя простыя захворванні, якія лёгка і хутка лечацца ў развітых краінах, але ў краінах трэцяга свету яны становяцца смяротна небяспечнымі.

З усведамленнем усёй значнасці праблемы ў 1946 годзе пад эгідай ААН быў створаны Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) – вядучая міжнародная арганізацыя, якая абараняе правы дзяцей ва ўсім свеце. ЮНІСЕФ ажыццяўляе праграмы, накіраваныя на захаванне здароўя і паўнавартаснае развіццё кожнага дзіцяці, змагаецца супраць дыскрымінацыі, праводзіць дабрачынныя акцыі і інфармацыйныя кампаніі, дапамагае дзецям і сем’ям, якія сталі ахвярамі надзвычайных сітуацый і прыродных катаклізмаў.

У экспазіцыі прадстаўлена звыш 100 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Выстаўка складаецца з наступных раздзелаў:

  • Нацыянальныя і міжнародныя прававыя дакументы па абароне праў дзіцяці.
  • Дзейнасць ЮНІСЕФ.
  • Абарона праў і інтарэсаў дзяцей у Рэспубліцы Беларусь.
  • Садзейнічанне здароваму ладу жыцця дзяцей.
  • Забеспячэнне якаснай адукацыі для кожнага дзіцяці.
  • Абарона дзяцей ад жорсткага абыходжання, эксплуатацыі і насілля.

Выстаўка прызначана для педагогаў, юрыстаў, сацыёлагаў, работнікаў сферы адукацыі, аховы здароўя і культуры, а таксама для ўсіх, хто не раўнадушны да будучыні нашых дзяцей.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 34.

Карысныя спасылкі:

Дакументы

         
         
           

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам