ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адданасць роднаму слову і літаратуры
Прэзентацыя кнігі Віктара Корбута

Процідзеянне карупцыі: заканадаўства, вопыт, праблемы

Процідзеянне карупцыі: заканадаўства, вопыт, праблемы
Іншыя навіны

З 1 лістапада па 31 снежня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта выстаўка “Процідзеянне карупцыі: заканадаўства, вопыт, праблемы”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы з карупцыяй.


Апошнія дзесяцігоддзі праблема карупцыі ў свеце становіцца надзвычай актуальнай. Гэта звязана з разнастайнасцю яе наступстваў. Акрамя прамога ўплыву на эканамічныя працэсы, карупцыя мае выхад у сацыяльна-палітычную прастору. Карупцыя падрывае давер грамадзян да дзяржаўнай улады, разбурае легітымнасць дзяржаўных інстытутаў, перашкаджае правядзенню неабходных пераўтварэнняў, павышае сацыяльную напружанасць, узмацняе пагрозу тэрарызму і экстрэмізму, спрыяе падзенню прэстыжу краіны ў сусветнай супольнасці. Яна пагражае вяршэнству закона, парушае прынцыпы роўнасці і сацыяльнай справядлівасці, ускладняе эканамічнае развіццё дзяржаў.

Ніводная краіна ў свеце не мае імунітэту супраць карупцыі, таму сусветная супольнасць выпрацоўвае міжнародныя дакументы, якія перашкаджаюць яе распаўсюджванню: Арганізацыі Аб’яднаных Нацый “Супраць карупцыі”, Канвенцыя Савета Еўропы “Аб крымінальнай адказнасці за карупцыю (ETS № 173)”, Канвенцыя ААН “Супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці”, Дэкларацыя ААН “Аб барацьбе з карупцыяй і хабарніцтвам у міжнародных камерцыйных аперацыях”, "Аб барацьбе з карупцыяй", "Аб барацьбе з арганізаванай злачыннасцю", "Аб мерах па прадухіленні легалізацыі прыбыткаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці" і інш. Праводзяцца антыкарупцыйныя мерапрыемствы, якія сталі прадметам пільнай увагі ўрада рэспублікі, рэгіянальных улад, органаў мясцовага самакіравання, сілавых ведамстваў.

Аднак у барацьбе з карупцыяй патрабуюцца намаганні не толькі структур улады, але і перш за ўсё саміх грамадзян. Толькі сумеснымі намаганнямі, усвядомлена змяніўшы сваё стаўленне да карупцыі, мы ў найбліжэйшай будучыні зможам не толькі актыўна процістаяць ёй, але і выкараніць гэты небяспечны для грамадства і дзяржавы недахоп.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае каля 60 дакументаў.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародна-прававыя асновы барацьбы з карупцыяй.
  • Прававыя праблемы процідзеяння карупцыі ў Рэспубліцы Беларусь.
  • Прафілактыкі карупцыйных правапарушэнняў у розных дзяржаўных сферах.
  • Вопыт замежных краін у процідзеянні карупцыі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 28.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам