ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Праект “У госці да кніг” у мінскай школе № 198
Годнасць. Сумленнасць. Мужнасць

Прыгажосць у кніжнай вокладцы

Прыгажосць у кніжнай вокладцы
Іншыя навіны

З 4 красавіка да 31 снежня ў бібліятэцы (3-ці паверх, кальцавы калідор) размешчана выстаўка “Прыгажосць у кніжнай вокладцы”.


У любую эпоху кніга з’яўляецца сімвалам асветы, адлюстраваннем часу і культуры, эпохі і стылю. На працягу многіх стагоддзяў кніга была не толькі сродкам перадачы інфармацыі, але і прадметам, які прадстаўляе гістарычную і мастацкую каштоўнасць. Яна ўвасабляе ўнікальнае злучэнне слова і вобраза – працу пісьменніка і мастака.

Кніга пачынае сваё жыццё не з першым экзэмплярам, які выходзіць са сцен друкарні, а значна раней. Сапраўдны пачатак яе жыцця варта адлічваць з таго часу, калі рукапіс літаратурна закончанага твора паступае на мастацка-тэхнічнае і паліграфічнае афармленне. Менавіта з гэтага моманту рукапіс перажывае шэраг ператварэнняў, дзякуючы якім набывае новую своеасаблівую спецыфічную форму – становіцца кнігай. Нараджаецца агульная задумка афармлення, вызначаецца фармат выдання, гарнітура і кегель шрыфту, колькасць ілюстрацый і тэхніка іх выканання, сістэма дэкарыравання, віды і гатункі паперы, кардона, тканін і іншых матэрыялаў.

На кніжнай выстаўцы “Прыгажосць у кніжнай вокладцы” прадстаўлена каля 100 узораў кніжнага мастацтва, выдадзеных у XIX–XXI стст. Экспазіцыя раскажа пра тое, як дэкарыравалі кнігі на працягу гэтага перыяду, якія выкарыстоўваліся шрыфты, як афармляліся вокладкі, тарэц, абрэз кніжнага блока, як ілюстраваліся кнігі ў гэты час.

Цікава будзе азнаёміцца з кнігай “Les contes de Perrault”, выдадзенай у Парыжы ў 1867 г. і ўпрыгожанай работамі французскага гравёра, ілюстратара і жывапісца Гюстава Дарэ.

Асобныя раздзелы выстаўкі прысвечаны розным стылям афармлення вокладкі, карашка, форзаца, абрэза кніжнага блока, тытульнага ліста.

На выстаўцы прадстаўлена кніга з экслібрысам графа Шарамецьева, выкананым мастаком Лізаветай Бём.

Сярод кніг у раздзеле, прысвечаным мастацтву ілюстрацыі, прывабіць асобную ўвагу выданне “Histoire de Mr. Crepin”, якое з’явілася ў Парыжы ў 1845 годзе. Кнігу стварыў знакаміты швейцарскі дызайнер Рудольф Топфер.

Сцвярджэнне, што кніга – прадмет мастацтва, прынята ў Рэспубліцы Беларусь на дзяржаўным ўзроўні. Доказам гэтаму можа служыць правядзенне штогадовага Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі». Некаторыя выданні – прызёры гэтага конкурсу таксама будуць прадстаўлены ў экспазіцыі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

 

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам