ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
"Рабі, як не робіць ніхто”: колькі непаслядоўных думак пра аповесць Караткевіча
Беларускі дызайнер рэканструяваў шрыфт Францыска Скарыны

Пясняр хараства і волі

Пясняр хараства і волі
Іншыя навіны

З 6 ліпеня па 1 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Пясняр хараства і волі”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, перакладчыка Уладзіміра Мікалаевіча Дубоўкі (1900 ці 1901–1976).

Матэрыялы чатырох раздзелаў выстаўкі – “У думках я на Беларусь малюся…”,“Спявалі песні мне вятры”, “Улюбёны ў красу і прыгажосць”, “Летуценнем імчуся над краем” – усебакова і дасканала раскрываюць жыццёвы і творчы шлях паэта.

Першыя паэтычныя зборнікі У. Дубоўкі “Строма”, “Наля”, “Там, дзе кіпарысы”, “Трысцё”, якія распачынаюць экспазіцыю, сталі залатым фондам таленавітага пісьменніка. Асабліва ўражвае мова тагачасных твораў – багатая, сапраўдная, жывая. Гэта мова селяніна, які з маленства жыў на зямлі і любіў яе, як маці. Праз сваю творчасць паэт перадаў усю прыгажосць беларускага народа – народа-змагара, народа, улюбёнага ў свой край, сваю радзіму.

Адметнай рысай дзейнасці Уладзіміра Дубоўкі стаў яго ўдзел у навуковай дыскусіі па змене і спрашчэнні беларускага правапісу. Шэраг мовазнаўчых артыкулаў пісьменніка ў выніку ператварыліся ў цікавы моўны праект, большасць пастулатаў якога прыжылася і ў сучаснай беларускай мове. Для напісання артыкула “Лацінка ці кірыліца” У. Дубоўка грунтоўна апрацаваў 120 навуковых манаграфій тагачасных акадэмікаў, як расійскіх, так і замежных. Яго артыкулы – гэта поўнамаштабная гісторыя развіцця беларускай мовы. У прыартыкульных табліцах паэт паказаў, з якіх моў прыйшлі звыклыя нам усім літары.

Грунтоўнасць і дасканаласць – вось асноўныя рысы творчасці паэта. У сваёй кнізе “Аратай, які пасвіць аблокі” Рыгор Барадулін сказаў: “Пра мову Уладзіміра Дубоўкі, асабліва ранняга, трэба пісаць асобнае даследаванне. Крывіцка-карэнная, з балцкай падсветкай, яна ўвабрала ў сябе і сівярок, і мерную спякоту, і азёрнасць”.

Не па сваёй волі паэт вымушаны быў спыніць сваю творчасць і апынуўся ў ГУЛАГу на доўгіх 36 гадоў. Менавіта на такі вялікі тэрмін ён быў выключаны з літаратурнай дзейнасці. І толькі ў 1957-м да яе вярнуўся. Творы Уладзіміра Дубоўкі – паэтычныя і празаічныя, казкі для дзяцей, а таксама пераклады пісьменніка – прадстаўлены на выстаўцы.

Экспазіцыю ўпрыгожваюць фотакопіі архіўных дакументаў У. Дубоўкі (студэнцкая справа, лісты да А. Бабарэкі і інш.).


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход– па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Пра культурную спадчыну нашай краіны – у дакументальным праекце АНТ “Беларусь. Сталенне”

13 Жні 2020

Кожная краіна ганарыцца сваімі дасягненнямі. І Беларусь не выключэнне, нашы поспехі – у самых розных галінах. Сёння цікавасць беларусаў да культурнай спадчыны не знікае, а толькі павялічваецца. Мы ганарымся сваім мінулым і духоўнымі дасягненнямі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Раман Матульскі: Нам усім неабходна стаяць на традыцыях і каранях талерантнасці, якія замацаваліся ў нашым народзе, на тых духоўных хрысціянскіх і еўрапейскіх каштоўнасцях, на якія на працягу стагоддзяў абапіраліся нашы продкі

13 Жні 2020

Вядомыя дзеячы культуры і мастацтва, сярод якіх і генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, заклікаюць беларусаў праявіць мудрасць і талерантнасць.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларускі фальклор і “Век людзей”

13 Жні 2020

З красавіка 2019 года ў літаратурным часопісе “Маладосць” друкуецца фэнтэзійны раман “Век людзей” супрацоўніцы аддзела суправаджэння інтэрнэт-партала НББ Маргарыты Латышкевіч.
Ці варта сёння пісаць фантастыку і дзе карані “Века”? Аўтарка, якая вядзе на партале НББ чытацкі блог, распавяла пра свой вопыт напісання вялікай прозы.

Аўтарскі погляд

Супрацоўнік Нацыянальнай бібліятэкі ўзяў удзел у перадачы тэлеканала “Россия 1”

12 Жні 2020

Андрэй Бараноўскі, галоўны бібліёграф НІА бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, гісторык-краязнаўца, аўтар кнігі “Лепельское пехотное училище”, узяў удзел у тэлевізійнай перадачы тэлеканала “Россия 1” з цыкла “Память огненных лет”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

11 Жні 2020

Паступовыя змены ў жыцці грамадства пэўным чынам адбіваюцца і на перакананнях, на думках пісьменнікаў, асабліва тых, якія ствараюць на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. З Міколам Чарняўскім, празаікам, паэтам, публіцыстам, аўтарам шматлікіх твораў для дзяцей, паразмаўлялі пра бачанне мінулага і сучаснасці, а таксама пра спадзяванні ды будучыню.

Навіны бібліятэк

111