ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Цыкл “Казкі старога піяніна” ўдастоены прэміі ўрада Расіі
Знайсці сябе і жыць лепш

Развіццё фермерскіх гаспадарак: міжнародны і нацыянальны вопыт

Развіццё фермерскіх гаспадарак: міжнародны і нацыянальны вопыт
Іншыя навіны

З 8 студзеня па 6 лютага ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта выстаўка “Развіццё фермерскіх гаспадарак: міжнародны і нацыянальны вопыт”, прысвечаная Міжнароднаму году сямейных фермерскіх гаспадарак.


2014-ты быў афіцыйна абвешчаны Міжнародным годам сямейных фермерскіх гаспадарак на 66-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН 22 снежня 2011 года (A/RES/66/222).

Абраўшы тэму Года, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый адзначыла, што яго правядзенне павінна быць накіравана на павышэнне дасведчанасці пра сямейныя і малыя фермерскія гаспадаркі, іх ролю ва ўмацаванні харчовай бяспекі і паляпшэнні харчавання, сістэм жыццезабеспячэння, пра кіраванне прыроднымі рэсурсамі, ахову навакольнага асяроддзя і дасягненне ўстойлівага развіцця, асабліва ў сельскіх рэгіёнах.

Генеральная Асамблея падкрэсліла, што неабходна змясціць сямейныя фермерскія гаспадаркі ў цэнтр нацыянальных і рэгіянальных праграм развіцця і рэкамендавала ўрадам аказваць ім усебаковую падтрымку, каб яны змаглі рэалізаваць свой патэнцыял. Падтрымка павінна ўключаць аказанне тэхнічнай дапамогі і распрацоўку стратэгій, накіраваных на рост прадукцыйнасці сямейных фермаў, забеспячэнне доступу да неабходных тэхналогій, зямельных і водных рэсурсаў, крэдытаў і рынкаў, а таксама паляпшэнне інвестыцыйнага клімату.

Міжнародны год сямейных фермерскіх гаспадарак будзе таксама спрыяць шырокай дыскусіі і супрацоўніцтву на нацыянальным, рэгіянальным і глабальным узроўнях у мэтах пашырэння разумення і ўсведамлення цяжкасцей, з якімі сутыкаюцца дробныя фермеры, а таксама вызначэння эфектыўных спосабаў аказання садзейнічання сямейным фермерскім гаспадаркам.

У развітых і краінах, якія развіваюцца, колькасць сямейных фермаў дасягае звыш 500 мільёнаў – гэта асноўная форма вядзення сельскай гаспадаркі ў сектары вытворчасці харчовых прадуктаў. Сямейная фермерская гаспадарка – гэта спосаб арганізацыі сельскагаспадарчай, лясной, рыбнай, пашавай вытворчасці, якая ажыццяўляецца і кіруецца сям’ёй і абапіраецца пераважна на працу членаў сям’і. Яны вырабляюць харч для мільярдаў людзей. У многіх краінах, якія развіваюцца, на сямейныя фермерскія гаспадаркі прыходзіцца да 80 працэнтаў вытворчасці сярод усіх формаў фермерскіх гаспадарак.

Фарміраванне фермерскіх гаспадарак у Беларусі пачалося ў пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя з прыняцця ў 1991 годзе Закона аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы, які рэгламентаваў працу сялянскіх гаспадарак. На сучасны момант, па дадзеных Беларускага грамадскага аб’яднання фермераў, у Рэспубліцы Беларусь функцыянуе 1 955 фермерскіх гаспадарак. У сярэднім на адну гаспадарку прыходзіцца 54 гектары сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 40 гектараў раллі. Усяго за фермерскімі гаспадаркамі замацавана 124,2 тысячы гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў. Удзельная вага фермерскіх гаспадарак у агульным аб’ёме вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў апошнія гады вагаецца ад 1,5 да 1,8 %. У асноўным фермеры спецыялізуюцца на вытворчасці раслінаводчай прадукцыі; пры гэтым 40 % фермераў вырабляюць пераважна збожжа, 30 % – бульбу і гародніну. Толькі 20 % фермераў займаюцца вытворчасцю жывёлагадоўчай прадукцыі – малака, мяса, рыбы, мёду, футра.

Дзяржаўная праграма адраджэння сяла на 2011–2015 гг. прадугледжвае меры, накіраваныя на далейшае развіццё фермерскіх гаспадарак. Ім дадзены спецыяльны рэжым падаткаабкладання. Шэраг фермерскіх гаспадарак задзейнічаны ў дзяржаўных галіновых праграмах. Ва ўсіх абласцях створаны грамадскія аб’яднанні і асацыяцыі фермерскіх гаспадарак.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 60 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Арганізацыя і эканамічныя асновы фермерскіх гаспадарак.
  • Развіццё фермерскіх гаспадарак: замежны і айчынны вопыт.
  • Роля фермерскіх і асабістых падсобных гаспадарак у развіцці сельскай гаспадаркі.
  • Фермерская жывёлагадоўля.
  • Фермерскія гаспадаркі Беларусі: стан і тэндэнцыі развіцця.

Выстаўка будзе цікавай фермерам, спецыялістам у галіне сельскай гаспадаркі, эканомікі прыродакарыстання, аховы навакольнага асяроддзя, вучоным, студэнтам, аспірантам і ўсім, хто цікавіцца праблемамі развіцця фермерскіх гаспадарак.

Карысныя спасылкі

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам