ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Памятаем пра мінулае, рухаючыся ў будучыню
Прэзентацыя кнігі аб дзяржаўнай і эканамічнай мадэлі Беларусі

СГА: асновы функцыянавання і праблемы далучэння

СГА: асновы функцыянавання і праблемы далучэння
Іншыя навіны

З 5 лютага па 5 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (2-гі паверх, пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Сусветная гандлёвая арганізацыя: асновы функцыянавання і праблемы далучэння”.


Сусветная гандлёвая арганізацыя (СГА) – гэта міжнародная арганізацыя, якая займаецца пытаннямі шматбаковага рэгулявання гандлю таварамі, паслугамі і інтэлектуальнай уласнасцю.

СГА – гэта форум, на якім пад час калектыўных абмеркаванняў і перагавораў фарміруюцца правілы міжнароднага гандлю і разглядаюцца пытанні скарачэння бар’ераў на яго шляху. Арганізацыя з’яўляецца пераемніцай Генеральнага пагаднення па тарыфах і гандлі (ГАТТ), якое было падпісана 23 краінамі ў Жэневе ў кастрычніку 1947 г.

Сусветная гандлёвая арганізацыяпачала сваю дзейнасць з 1 студзеня 1995 г. Членамі СГА, па даных на май 2012 г., з’яўляюцца 157 дзяржаў. Статус назіральнікаў маюць больш 27 дзяржаў і больш 60 міжнародных арганізацый, у тым ліку ААН, МВФ і Сусветны банк. У 2008 г. у СГА ўступіла Украіна, а ў 2012 – Расія. Рэспубліка Беларусь мае статус назіральніка з 1993 г. і знаходзіцца на стадыі далучэння да СГА.

Абмеркаванне праблем і прыняцце рашэнняў па глабальных праблемах лібералізацыі і перспектывах далейшага развіцця сусветнага гандлю праходзяць у рамках шматбаковых гандлёвых перагавораў (раўндаў). На дадзены момант праведзена 8 раўндаў такіх перагавораў, уключаючы Уругвайскі, а ў 2001 г. стартаваў дзявяты ў г. Даха (Катар). Галоўная мэта СГА заключаецца ў далейшай лібералізацыі сусветнага гандлю і забеспячэнні справядлівых умоў канкурэнцыі.

Асноўныя правілы і прынцыпы СГА адлюстраваны ў шматбаковых гандлёвых пагадненнях, якія закранаюць гандаль таварамі і паслугамі, а таксама гандлёвыя аспекты праў інтэлектуальнай уласнасці, вырашэнне спрэчак і механізм агляду гандлёвай палітыкі. Прававую аснову СГА складаюць Генеральнае пагадненне аб гандлі таварамі ў рэдакцыі 1994 г. (ГАТТ-1994), Генеральнае пагадненне аб гандлі паслугамі (ГАГС) і Пагадненне аб гандлёвых аспектах праў інтэлектуальнай уласнасці (ТРІПС). Пагадненні СГА ратыфікаваліся парламентамі ўсіх краін-удзельніц.

Найважнейшымі функцыямі СГА з’яўляюцца: кантроль за выкананнем пагадненняў і дамоўленасцей пакета дакументаў Уругвайскага раўнда; правядзенне шматбаковых гандлёвых перагавораў паміж зацікаўленымі краінамі-членамі; вырашэнне гандлёвых спрэчак; маніторынг нацыянальнай гандлёвай палітыкі краін-членаў; тэхнічнае садзейнічанне ў рамках кампетэнцыі СГА краінам, якія развіваюцца; супрацоўніцтва з міжнароднымі спецыялізаванымі арганізацыямі.

Перавагі сістэмы СГА даказвае не толькі той факт, што практычна ўсе буйныя гандлёвыя нацыі цяпер з’яўляюцца яе членамі. Акрамя чыста эканамічных выгод, якія дасягаюцца шляхам паніжэння бар’ераў для свабоднага тавараабмену, гэтая сістэма станоўча ўплывае на палітычную і сацыяльную сітуацыю ў краінах-членах.

Агульныя перавагі ад членства ў СГА можна суміраваць наступным чынам:

  • атрыманне больш спрыяльных умоў доступу на сусветныя рынкі тавараў і паслуг на аснове прадказальнасці і стабільнасці развіцця гандлёвых адносін з краінамі – членамі СГА;
  • выкараненне дыскрымінацыі ў гандлі шляхам доступу да механізму СГА па вырашэнні спрэчак, які забяспечвае абарону нацыянальных інтарэсаў у выпадку, калі яны ўшчамляюцца;
  • магчымасць рэалізацыі сваіх бягучых і стратэгічных гандлёва-эканамічных інтарэсаў шляхам эфектыўнага ўдзелу ў шматбаковых гандлёвых перагаворахпры выпрацоўцы новых правіл міжнароднага гандлю.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 100 дакументаў на рускай і англійскай мовах. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя мае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Гісторыя стварэння СГА, яе асноўныя мэты, задачы і прынцыпы функцыянавання.
  • Рэгуляванне сусветнага гандлю ў рамках шматбаковых пагадненняў і правіл СГА.
  • Замежны вопыт уступлення ў СГА.
  • Рэспубліка Беларусь на шляху ў СГА.

Выстаўка прызначана для спецыялістаў у галіне сусветнай эканомікі і гандлю, знешнегандлёвай дзейнасці, фінансава-крэдытных адносін, студэнтаў і выкладчыкаў, навуковых работнікаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі сусветнай эканомікі і міжнароднага гандлю.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 34.

Карысныя спасылкі

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам