ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Майстар-клас Ю.М. Дрэшар
Візіт в'етнамскай парламенцкай дэлегацыі

Шчырае поле паэта

Шчырае поле паэта
Іншыя навіны

З 2 па 31 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Шчырае поле паэта”, прысвечаная 70-годдзю беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі Беларусі імя А. Куляшова (1989) Казіміра Вікенцьевіча Камейшы.


У сваіх творах пісьменнік імкнецца закрануць самыя вострыя праблемы сучаснасці, засяроджвае ўвагу чытача на спрадвечных каштоўнасцях чалавека: любві, дабрыні, высакароднасці. Ён піша пра родны край і ўзаемаадносіны чалавека і прыроды, пра каханне і жаночы лёс, звяртаецца да тэмы вайны і чарнобыльскай аварыі, узнімае праблему роднай мовы.

Беларускі паэт А. Сербантовіч ужо на пачатку творчага шляху К. Камейшы адзначаў: “… маладога паэта чакае бясспрэчны поспех…”.

На выстаўцы можна пазнаёміцца з кнігамі аўтара “Восеньскія позвы” (1969), “Мембрана” (1972), “Нектар” (1974), “Тут мае вёсны прычалены” (1977), “Пярэймы дня” (1989) і інш. Пісьменнік і сёння актыўна працуе, піша вершы, крытычныя артыкулы, спрабуе свае сілы ў прозе. На выставачнай паліцы прадстаўлена яго новая кніга лірычных запісаў і мініяцюр “Ад Кромані да Свіцязі” (2013).

Сярод экспанатаў – кніга “Я з пушчы” (1995), у якую ўвайшлі лепшыя вершы паэта. Яна стала вынікам больш чым 30-гадовай творчай працы К. Камейшы, яго паэтычнай аўтабіяграфіяй.

Плённа працуе К. Камейша і ў дзіцячай літаратуры. На яго рахунку такія цудоўныя кнігі вершаў для дзяцей, як “Гаёўка” (1975), “Буслянка” (1985), “Дзятлава кузня” (1987), “Гарцунок” (1991), “Крыгагром” (2001). Усе яны клічуць чытача ў непаўторны і чароўны свет прыроды Налібоцкага краю.Асобны раздзел экспазіцыі прысвечаны літаратуразнаўчай дзейнасці пісьменніка. Ён займаецца вывучэннем творчасці М. Багдановіча, Я. Коласа, М. Лужаніна, М. Маляўкі, выступае з рэцэнзіямі, крытычнымі артыкуламі, нарысамі.

Шмат увагі аддае К. Камейша мастацкаму перакладу. На выстаўцы можна пазнаёміцца з перакладамі пісьменніка з рускай, польскай, украінскай, грузінскай і іншых моў.

Завяршаюць экспазіцыю энцыклапедычныя матэрыялы, артыкулы пра жыццё і творчасць К. Камейшы.

Экспазіцыя налічвае каля 140 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Спіс літаратуры

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам