ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
З любоўю да Айчыны
Біенале сучаснага жывапісу "COLORFEST"

Служба крыві і донарства: сучасны стан і перспектывы

Служба крыві і  донарства: сучасны стан і перспектывы
Іншыя навіны

З 9 чэрвеня па 10 ліпеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Служба крыві і донарства: сучасны стан і перспектывы”, прысвечаная Сусветнаму дню донара крыві.


Упершыню гэтае свята было абвешчана ў 2004 годзе па ініцыятыве міжнародных арганізацый, якія заклікаюць да дабравольнай і бясплатнай здачы крыві: Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), Міжнароднай федэрацыі Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, Міжнароднай федэрацыі арганізацый донараў крыві і Міжнароднага таварыства па пераліванні крыві. У маі 2005 г. у ходзе 58-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя ў Жэневе (Рэзалюцыя WHA58.13) было прынята рашэнне штогод адзначаць гэтае свята 14 чэрвеня.

Дата прымеркавана да дня нараджэння аўстрыйскага ўрача і імунолага Карла Ландштэйнера (1868–1943), удастоенага ў 1930 годзе Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне за адкрыццё груп крыві ў чалавека.

Сусветны дзень донара прысвечаны дабравольцам, якія бясплатна здаюць сваю кроў, каб выратаваць жыццё іншых. Яго мэта – прыцягнуць увагу грамадскасці да такой высакароднай справы, як донарства, выразіць удзячнасць людзям, якія адгукаюцца на ўзрастаючую патрэбнасць медыцыны ў донарскай крыві і яе кампанентах. Задачай штогадовага правядзення Сусветнага дня донара крыві з’яўляецца паляпшэнне бяспекі і эфектыўнасці выкарыстання запасаў крыві і забеспячэнне 100-працэнтнага добраахвотнага бязвыплатнага донарства крыві і яе кампанентаў. Асаблівая ўвага надаецца распрацоўцы нацыянальных праграм донарства крыві з мэтай павелічэння колькасці дабравольных донараў, асабліва з ліку моладзі, і паступоваму адмаўленню ад платнага донарства.

Дзень донара крыві адзначаецца ў 192 краінах свету. Мільёны людзей ва ўсім свеце даюць сваю кроў для выратавання жыцця і дапамагаюць хворым пераадолець сваю хваробу. Па статыстыцы, кожны трэці хворы, што паступае ў стацыянар на лячэнне, мае патрэбу ў прымяненні кампанентаў і прэпаратаў крыві. Кроў – гэта самае цэннае з таго, што чалавек можа даць другому чалавеку. Гэта дар жыцця. На сённяшні дзень наўрад ці знойдзецца такая галіна медыцыны, якая не выкарыстоўвала б для выратавання жыцця і здароўя чалавека метад пералівання крыві і яе кампанентаў. Штосекундна ва ўсім свеце ў людзей любога ўзросту і паходжання ўзнікае неабходнасць у пераліванні крыві па жыццёвых паказчыках. Часта поспех неадкладнага лячэння залежыць ад аператыўнасці работы службы крыві, наяўнасці яе якасных кампанентаў і донараў, якія добраахвотна здаюць кроў.

Для прадухілення праблем у забеспячэнні лячэбных устаноў крывёю і яе прэпаратамі неабходна, каб з кожнай тысячы насельніцтва донарамі былі 40–60 чалавек. Аднак такі ўзровень дасягнуты толькі ў развітых краінах. Хоць патрэбнасць у крыві ўсеагульная, доступ да яе ўсіх, хто мае патрэбу, на жаль, усеагульным не з’яўляецца. Кожны год донары ўсяго свету здаюць больш за 80 мільёнаў доз крыві. Адна доза – гэта 450 грамаў крыві. Але, нягледзячы на гэта, крыві ўсё роўна недастаткова. Асабліва востра яе няхватка адчуваецца ў краінах, якія развіваюцца, дзе пражывае 82 % насельніцтва свету, а нарыхтоўваецца толькі 39 % донарскай крыві. Большая частка ўсіх запасаў гэтай крыві падае толькі на 18 % насельніцтва свету. Таму арганізатары Сусветнага дня донара крыві заклікаюць усё большую колькасць людзей да донарства, акцэнтуюць увагу на яго дабравольным, бязвыплатным характары і пашырэнні праграм па донарстве з дзяржаўнай падтрымкай.

Сусветны дзень донара крыві штогод адзначаецца ў Рэспубліцы Беларусь. Донарства вітаецца і падтрымліваецца нашай краінай. Цяпер у Беларусі дасягнута поўнае забеспячэнне ўстаноў аховы здароўя донарскай крывёю і яе кампанентамі. Укараненне сучасных тэхналогій, забеспячэнне патрэбнасцей у якасных і бяспечных кампанентах і прэпаратах крыві, рацыянальнае выкарыстанне прадуктаў крыві ва ўстановах аховы здароўя, захаванне і памнажэнне донарскага патэнцыялу з’яўляюцца галоўнымі задачамі для арганізацый пералівання крыві Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 60 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Кроў – крыніца жыцця. Прапаганда донарства крыві.
  • Пераліванне крыві і донарства.
  • Служба крыві ў сістэме аховы здароўя. Трансфузіялогія.
  • Стан, праблемы і перспектывы развіцця донарства крыві ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе карыснай спецыялістам у галіне аховы здароўя, медыцынскім работнікам, навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, студэнтам вышэйшых медыцынскіх навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі аховы здароўя і пытаннямі донарства.

Карысныя спасылкі

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам