ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
8 красавіка 1945 года. 31 дзень да Перамогі
7 красавіка 1945 года. 32 дні да Перамогі

“Спыніцца, азірнуцца…”: выстава да 80-годдзя Эдуарда Ханка

“Спыніцца, азірнуцца…”: выстава да 80-годдзя Эдуарда Ханка
Іншыя навіны

З 8 красавіка па 12 мая ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Спыніцца, азірнуцца…”, прымеркаваная да 80-годдзя музыкі, кампазітара Эдуарда Сямёнавіча Ханка.

Талент Эдуарда Ханка, заслужанага дзеяча культуры БССР (1982) і народнага артыста Беларусі (1996), ярчэй за ўсё выявіўся ў стварэнні эстраднай музыкі. Яго кампазіцыі знаёмыя некалькім пакаленням, іх дагэтуль выконваюць вакальна-інструментальныя ансамблі розных краін.

Песні кампазітара, напісаныя на вершы беларускіх паэтаў М. Пракаповіча, У. Карызны, Г. Бураўкіна, былі заслужана ацэнены публікай і сталі візітнаю карткай многіх артыстаў. Іх уключалі ў свой рэпертуар В. Варанец, Э. Хіль, В. Талкунова, Я. Паплаўская, А. Ціхановіч, А. Пугачова.

Жанравыя вытокі твораў Э. Ханка вельмі разнастайныя. У іх можна прасачыць сувязь і з савецкай масавай песняй, і лірычным рамансам, і сучаснай рок-музыкай. Яго творчасці ўласцівы вобразнасць, меладычнасць, маляўнічасць гарманічнага каларыту.

Выстава знаёміць чытачоў з вынікамі шматгадовай працы кампазітара. На ёй будуць прадстаўлены аўдыядакументы і нотныя выданні такіх твораў, як “То ли еще будет”, “Я у бабушки живу”, “Малиновка”, “Вы шуміце, бярозы”, “Давай поговорим” і іншыя, якія сталі хітамі сваёй эпохі. Дапаўняюць эспазіцыю кнігі самога музыкі з аўтографамі, а таксама публікацыі пра яго творчасць з перыядычных выданняў.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

5 Ліп 2020

Чалавек рэдка бывае задаволены эпохай, у якой яму выпадае нарадзіцца, і схільны рамантызаваць мінулае. Зразумела, мала хто жадае жыць падчас вайны, змены грамадскага ладу ці быць сведкам прыродных катастроф. Аднак падобныя стрэсавыя сітуацыі спрыяюць актывізацыі чалавечага патэнцыялу, пераацэнцы каштоўнасцей і з’яўленню геніяў – асоб, якія закліканы даць свету надзею, арыенціры для будучыні, растлумачыць сутнасць рэчаў і ісці сваім прароцкім шляхам, часта насуперак акружэнню. Іх імёнамі потым, праз шмат гадоў ці нават праз стагоддзі, называюць гарадскія вуліцы і плошчы.

Навіны бібліятэк

Нацыянальная бібліятэка афарбавалася ў колеры канадскага флага

2 Ліп 2020

1 ліпеня Дзень Незалежнасці адзначае Канада. З нагоды нацыянальнага свята паўночнаамерыканскай краіны на вонкавым электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з’явіўся бела-чырвоны сцяг з кляновым лістом – сімвалам Канады. Акцыя прайшла па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Больш за 4 тыс. нумароў беларускіх часопісаў міжваеннага перыяду сталі даступны анлайн

2 Ліп 2020

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае адкрываць анлайн свае фонды. Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь паўнатэкставая электронная калекцыя “Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919–1939 гг.” папоўнілася новымі выданнямі.

Бібліятэка анлайн

2 Ліп 2020

Творчасць Валянціны Паліканінай даўно заўважана не толькі айчыннымі літаратарамі, але і замежнымі. Зрэшты, дзейнасць паэтэсы, публіцыста, перакладчыцы не абмяжоўваецца толькі літаратурай. Пасля аддзела культуры часопіса «Беларусь» яна працягвае журналісцкую працу ў часопісе «Гаспадыня». Нядаўна стала вядома, што Валянціна Паліканіна – у ліку іншых дзечаў культуры, якія неўзабаве атрымаюць медаль Францыска Скарыны.

Навіны бібліятэк

3 Ліп 2020

Я не ведаю (каюся ў сваёй недасведчанасці), ці надрукавана тое, пра што я хачу сказаць, у кнігах альбо перыядычных выданнях. Гаворка пра Яна Скрыгана і яго згадку пра Янку Купалу. Зноў жа – матэрыял з цэкоўскага сейфа.

Навіны бібліятэк

111