ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сусвет Станіслава Лема
Вялікі рускі самародак

Stanisław Lem. Solaris

Stanisław Lem. Solaris
Іншыя навіны

З 11 кастрычніка 2011 г. да 11 студзеня 2012 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) праходзіць выстаўка кніг аднаго твора "Stanisław Lem. Solaris".


2011 год – 90 гадоў з дня нараджэння сусветна вядомага фантаста Станіслава Лема і 50 гадоў несмяротнаму яго твору.

Раман "Салярыс" выйшаў у 1961 г. і стаў вяршыняй мастацкай творчасці пісьменніка. Гэта фантастычны раман з філасофскай праблематыкай, прысвечаны ўзаемаадносінам людзей будучыні з "разумным акіянам" планеты Салярыс. У кнізе аўтар разважае пра пытанні філасофіі, існаванне чалавека, этыку, быццё і Бога. У сваёй прадмове да рускага выдання рамана (1963 г.) Лем пісаў: "Салярыс павінен быў быць мадэллю сустрэчы чалавецтва на яго дарозе да зорак са з’явай невядомай і незразумелай.… Але я не пісаў тэарэтычна-абстрактнага трактата і таму павінен быў распавесці цалкам пэўную гісторыю, каб пасродкам яе, праз яе выказаць адну простую думку: "Сярод зорак нас чакае невядомасць".

На выстаўцы "Stanisław Lem. Solaris" прадстаўлена 56 выданняў гэтага твора з калекцыі лемолага Віктара Язневіча і 7 кніг з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Гэта выданні рамана "Салярыс" на 24 мовах: польскай, беларускай, рускай, украінскай, чэшскай, сербскай, балгарскай, венгерскай, румынскай, нямецкай, англійскай, літоўскай, латышскай, эстонскай, шведскай, італьянскай, іспанскай, партугальскай, грэчаскай, нарвежскай, дацкай, галандскай, грузінскай, японскай мовах.

Раман "Салярыс" быў экранізаваны тройчы: у 1968 г. рэжысёрам Барысам Нірэнбургам (тэлевізійны фільм, СССР); у 1972 г. – Андрэем Таркоўскім (СССР); у 2002 г. – Стывенам Садэрбергам (ЗША). Па гэтым жа рамане былі пастаўленыя тэатральныя спектаклі (1987, Вялікабрытанія; 2005, ФРГ, Дзюсельдорф; 2009, Польшча, Варшава), опера (1996, ФРГ, Мюнхен) і балет (1990, СССР, Днепрапятроўск). У экспазіцыі прадстаўленыя матэрыялы, прысвечаныя экранізацыі знакамітага рамана.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам